Галіны хрысціянства
Хрысціянства |
---|
![]() |
Біблія |
Тройца |
Гісторыя хрысціянства |
Хрысціянскае багаслоўе |
Галіны хрысціянства |
Сёння ў хрысцiянстве існуюць наступныя асноўныя напрамкі: каталіцызм, праваслаўе і пратэстантызм.
Каталіцызм[правіць | правіць зыходнік]
Каталiцкая царква — самая шматлiкая галінахрысціянства. Каталіцызм вызнаюць 1 196 000 000 чалавек[1]. Вучэнне Каталіцкай Царквы сфармавалася ў выніку сусветных і памесных сабораў, якія праходзілі да схізмы 1054 г. і пазней, якія склікаў Папа Рымскі.
Хоць Каталіцкая Царква ў Заходняй Еўропе перажывае ўжо як шмат год крызіс нават у краінах, якія лічацца традыцыйна каталіцкімі (Іспанія, Ірландыя, Францыя), Ян Павел II шматразова казаў аб магчымай «вясне Царквы», гэта значыць аб адраджэнні ў XXІ стгагоддзі разам з расчараваннем у матэрыяльных каштоўнасцях.
Праваслаўе[правіць | правіць зыходнік]
У праваслаўнай царкве — вучэнні і духоўныя практыкі Адзінай Святой Саборнай і Апостальскай Царквы, якая складаецца з 15 аўтакефальных памесных цэркваў, што ўтвараюць адзіную сусветную царкву. У гэтым разуменні гісторыя царквы да 1054 года з'яўляецца часткай гісторыі Сусветнай Праваслаўнай Царквы, ад якой, на погляд праваслаўных, у выніку шэрагу памылак і скажэнняў праваслаўнага вучэння і Сімвала веры адкалолася Каталіцкая царква.
Пратэстантызм[правіць | правіць зыходнік]
Пратэстантызм уяўлялае сабой сукупнасць шматлікіх і самастойных Цэркваў і дэнамінацый, звязаных сваім паходжаннем з Рэфармацыяй — шырокім антыкаталіцкім рухам XVI ст. у Еўропе. Першапачатковымі формамі пратэстанцызму былі лютэранства, цвінгліянства, кальвінізм, анабаптызм, менанітства, англіканства. У наступным узнікае шэраг іншых плыняў — баптысты, адвентысты, метадысты, квакеры, пяцідзясятнікі, Войска выратавання і шэраг іншых. Фарміраванне большасці гэтых плыняў праходзіла пад знакам «рэлігійнага адраджэння», звароту да ідэалаў ранняга хрысціянства і Рэфармацыі. Усе яны адрозніваюцца ад старога або літургічнага пратэстантызму перавагай вольнай пропаведзі і актыўнай евангелізатарскай місіянерскай дзейнасцю.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Лiтаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Р. Чысцякоў «Спадчына хрысціянскага Захаду і праваслаўнага Усходу»