Расонскі бой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Расонскі бой
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
Расонскі бой
Расонскі бой
Дата 19 верасня 1942
Месца Расоны
Вынік перамога партызан
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Расонская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна Трэці рэйх Нямецкія акупацыйныя войскі і іх саюзнікі

Расонскі бой — бой Расонскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна і войска гітлераўскай Германіі ў вёсцы Расоны 19 верасня 1942 года.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне 1942 года партызаны перарэзалі ўсе камунікацыі, якія вялі ў Расоны, і пачалі блакаду гарнізона праціўніка, які налічваў болей за 300 гітлераўцаў. Да сярэдзіны верасня ўдарамі па апорных пунктах праціўніка ў вёсках Клясціцы, Сакалішча, Сівошына і іншых, партызаны адрэзалі ад іх Расонскі гарнізон. Значную дапамогу аказалі партызанам падпольшчыкі Расонскага партыйна-камсамольскага падполля, якія сабралі і перадалі партызанскаму камандаванню звесткі пра колькасць і ўзбраенне праціўніка.

Бой[правіць | правіць зыходнік]

Артылерыйскім абстрэлам умацаванняў Расонскага гарнізона ў ноч на 19 верасня партызаны вымусілі пакінуць Расоны. Было знішчана каля 20 акупантаў, захоплена 2 мінамёты, 2 кулямёты, каля 75 вінтовак. З гэтага часу ў Расонах, Расонскім і суседніх з ім раёнах была адноўлена Савецкая ўлада, створана Расонска-Асвейская партызанская зона.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1981 годзе ў Расонах у гонар партызан, якія ў 1942 годзе вызвалялі гарадскі пасёлак ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пастаўлены помнік.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • М. Ф. Шумейка. Расонскі бой // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 530-531. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.