Перайсці да зместу

Расонская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Расонская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна
Расонская брыгада імя І. В. Сталіна
Гады існавання 19421943
Краіна
Краіны  Беларуская ССР
 РСФСР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып разведвальна-дыверсійнае і партызанскае падраздзяленне
Войны Вялікая Айчынная вайна
Удзел у Расонскі бой
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Радзівон Арцёмавіч Ахоцін

Расонская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна — савецкае разведвальна-дыверсійнае і партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Расонскага, Асвейскага і Полацкага Віцебскай, Ідрыцкага і Невельскага раёнаў Калінінскай абласцей РСФСР.

У канцы мая 1942 года ў Расонскім раёне для арганізацыі і кіраўніцтва партызанскімі атрадамі быў створаны штаб на чале з сакратаром Расонскага падпольнага райкома КП(б)Б В. Я. Лапенкам і камандзірам атрада імя Сталіна Р. А. Ахоціным. У чэрвені штабам былі арганізаваны атралы імя Варашылава, імя Чапаева, імя Чкалава, імя Молатава. У ліпені 1942 года ўсе гэтыя атрады ўвайшлі ў брыгаду «За Савецкую Беларусь» як расонская група партызанскіх атрадаў. Пазней у яе былі ўключаны асобныя атрады: 2-і імя Сталіна, імя Леніна, імя Катоўскага, імя Будзённага, імя Шчорса.

Паводле распараджэння аператыўнай групы партызанскага руху пры Ваенным савеце 4-й Ударнай арміі, у канцы жніўня 1942 года група партызанскіх атрадаў Расонскага раёна пераўтворана ў Расонскую брыгаду імя Сталіна. Брыгада вяла пастаянныя баі з нямецкімі акупацыйнымі сіламі, што непрыкметна пераўтварала атрады ў паходныя шпіталі, што абцяжарвала аператыўны і тактычны манеўр. Каб палепшшыць становішча была створана медыцынская служба (начальнік — М. А. Папова) і брыгадны шпіталь (начальнік і камісар — Я. А. Алесіна і С. К. Рубашэнка).

3 лістапада 1943 года Расонская брыгада імя Сталіна ў складзе 12 атрадаў агульнай колькасцю 2309 чалавек, злучылася з часцямі РСЧА.

Падчас стварэння, брыгада складалася з:

  • партызанскі атрад імя Сталіна;
  • партызанскі атрад імя Варашылава;
  • партызанскі атрад імя Чапаева;
  • партызанскі атрад імя Чкалава;
  • партызанскі атрад імя Молатава;
  • 2-і партызанскі атрад імя Сталіна;
  • партызанскі атрад імя Кірава;
  • партызанскі атрад імя Калініна;
  • артылерыйскі дывізіён.

Пазней у брыгадзе былі арганізаны:

  • партызанскі атрад імя Камсамола (з кастрычніка 1942 года — імя Лапенкі);
  • партызанскі атрад імя Суворава;
  • партызанскі атрад імя Кутузава;
  • партызанскі атрад імя Жукава;
  • партызанскі атрад імя Ракасоўскага.

Для лепшага кіравання брыгадай у жніўні 1942 года атрады былі зведзены ў батальёны:

  • 1-ы батальён (зона адказнасці — паўднёвая частка раёна);
  • 2-і батальён (усходняя);
  • 3-і батальён (заходняя);
  • 4-ы батальён (створаны ў лютым 1943 года).

Начальнікі штаба

[правіць | правіць зыходнік]
  • Партызанская брыгада Расонская імя І. В. Сталіна // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 448. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.