Перайсці да зместу

Растаропша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Растаропша

Растаропша плямістая (Silybum marianum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Silybum Vaill. ex Adans., 1763


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38412
NCBI  92920
EOL  64580
GRIN  g:11165
IPNI  11024-1

Растаропша[3] (Silybum) — род кветкавых раслін сямейства астравыя. Налічвае 2 віды, пашыраныя на тэрыторыях Еўразіі, Паўночнай Афрыкі і Паўночнай Амерыкі.

Аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны са сцёбламі вышынёй да 1,5[4] м. Лісце буйное, плямістае, чаргаванае, зубчастае з калючкамі. Кветкі дробныя, трубчастыя, пераважна пурпуровага колеру, сабраныя ў буйныя кошыкі дыяметрам 3—6[4] см. Плод — сціснутая з бакоў сямянка з хахалком.

Растаропша плямістая — лекавая і дэкаратыўная расліна. Плады растаропшы ўтрымліваюць алей, прыдатны ў ежу.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 122. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Расторопша (руск.) // Вялікая савецкая энцыклапедыя
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 362. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).