Расіца круглалістая[1][2] — насякомаедная травяністая расліна; від роду Расіца (Drosera) сямейства Расіцавыя (Droseraceae). Залозістыя валасінкі лісця расіцы выдзяляюць ліпкую вадкасць для ўлоўлівання і ператраўлівання насякомых.
Расіца круглалістая — шматгадовая травяністая насякомаедныя расліна. Лісце распасцёртае па паверхні глебы, з доўгімі хвасткамі, сабрана ў прыкаранёвую разетку. Ліставыя пласцінкі круглявыя, у дыяметры да 2 см, шырыня крыху перавышае даўжыню. Лісце зверху і па баках асаджаны чырванаватымі залозістымі валасінкамі ў выглядзе галовак на доўгіх сцяблінках, якія дасягаюць у даўжыню 4—5 мм. Валасінкі выдзяляюць клейкую вадкасць у выглядзе бліскучых кропель. Кветаноснае сцябло адно, радзей 2—3, без лісця, выцягваецца да 25 см у вышыню. Кветкі дробныя, белыя, пяцічленныя, сабраныя ў доўгія завіткі. Песцік з трыма слупкамі. Цвіце ў чэрвені — жніўні, плады спеюць у канцы жніўня — верасні. Плод — падоўжана- авальная каробачка.
Зноскі
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 46—47. — 160 с. — 2 350 экз.