Рахіль Савельеўна Гарадзінская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рахіль Савельеўна Гарадзінская
Дата нараджэння 10 снежня 1892(1892-12-10)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Род дзейнасці вучоная

Рахіль Савельеўна Гарадзінская (руск.: Рахиль Савельевна Городинская; 10 снежня 1892, Ломск, зараз Крупскі раён, Мінская вобласць — ?) — савецкі вучоны і даследчык у галіне гісталогіі, педагог. Арганізатар і нязменны кіраўнік кафедры гісталогіі Хабараўскага медыцынскага інстытута на працягу амаль 20 гадоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў вёсцы Ломск у шматдзетнай сям’і дробнага служачага. У 1911 г. скончыла жаночую гімназію пры Ніжнетагільскім заводзе ў Пермскай губерні, у 1917 г. — Жаночы медыцынскі інстытут у Кіеве.

У гады грамадзянскай вайны служыла лекарам у Каўказскім этапным батальёне, Ачынскім і Іркуцкім ваенных шпіталях. З 1921 г., пасля дэмабілізацыі, працавала асістэнтам на кафедры нармальнай анатоміі медыцынскага факультэта Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова яна выконвала навуковую працу і вяла практычныя заняткі на кафедры гісталогіі ў прафесара Цімафеева, і ў 1928—1929 гг. была камандзіраваная ў Маскоўскі інстытут мозгу пры Камакадэміі для паглыблення ведаў па гісталогіі. У гэты час ёю было праведзена цікавае даследаванне па выяўленні індывідуальных асаблівасцяў рэльефу галаўнога мозгу пяці навукоўцаў з мэтай устанаўлення сувязі з узроўнем інтэлектуальнага развіцця.

У жніўні 1932 г. была запрошаная прафесарам М.Дз. Бушмакіным на загадванне кафедры гісталогіі і эмбрыялогіі Далёкаўсходняга дзяржаўнага медыцынскага інстытута (ДУДМІ) і загадам Наркамздароўя зацверджана на пасадзе дацэнта, а у 1933—1941 гг. выконвала абавязкі прафесара.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]