Раіса Міхайлаўна Хмарык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Раіса Міхайлаўна Хмарык
 
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст, палітык
Нараджэнне 9 чэрвеня 1960(1960-06-09) (60 гадоў)
 
Узнагароды

Раіса Міхайлаўна Хмарык (нар. 9 чэрвеня 1960, Вярхлессе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі эканаміст, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, эканаміст.

Працоўную дзейнасць пачала бухгалтарам магілёўскай базы «Гандальадзенне». Працавала бухгалтарам Слонімскага раённага спажывецкага саюза, бухгалтарам, намеснікам галоўнага бухгалтара, галоўным бухгалтарам Слонімскага кардонна-папяровага завода, намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы адкрытага акцыянернага таварыства «Слонімскі кардонна-папяровы завод „Альбярцін“». Намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах адкрытага акцыянернага таварыства «Слонімскі кардонна-папяровы завод „Альбярцін“».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі