Раіса Станіславаўна Сідарэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раіса Станіславаўна Сідарэнка
Нараджэнне 31 сакавіка 1962(1962-03-31) (61 год)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук
Дзейнасць педагог
Месца працы

Раіса Станіславаўна Сідарэнка (31 сакавіка 1962, п. Чупа, Лоўхскі раён, Карэльская АССР, РСФСР) — беларуская дзяржаўная дзяячка. Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014—2019). Кандыдат педагагічных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 31 сакавіка 1962 года ў п. Чупа Лоўхскага раёна Карэльскай АССР РСФСР.

У 1979 году скончыла з залатым медалём сярэднюю школу № 2 Вілейкі (сярэдні бал атэстата 5.0).

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працавала настаўніцай рускай мовы ў СШ № 71 Мінска, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 71 Мінска, вядучым інспектарам галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, вядучым інспектарам, галоўным інспектарам, кансультантам упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, начальнікам упраўлення сацыяльнай і выхаваўчай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дырэктарам Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З 27 снежня 2014 года[1] па ліпень 2019 года[2] працавала намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З 2019 года працуе намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Інстытута інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі[3][4].

Зноскі