Інстытут інфармацыйных тэхналогій БДУІР
Выгляд
Інстытут інфармацыйных тэхналогій | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі | |
Заснаваны | 2001 |
Адрас | 220037, Мінск, вуліца Казлова, 28 |
Інстытут інфармацыйных тэхналогій БДУІР (ІІТ БДУІР) — структурнае падраздзяленне БДУІР, якое ажыццяўляе навучанне па праграмах вышэйшай адукацыі на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў. Створаны 12 чэрвеня 2001 года на базе спецфакультэта перападрыхтоўкі кадраў і павышэння кваліфікацыі.
Склад інстытута
[правіць | правіць зыходнік]Інстытут падзяляецца на два факультэты, у склад якіх уваходзяць кафедры:
- Факультэт камп’ютарных тэхналогій
- Кафедра інфармацыйных сістэм і тэхналогій
- Кафедра фізіка-матэматычных дысцыплін
- Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
- Кафедра мікрапрацэсарных сістэм і сетак
Адасоблена ў інстытуце функцыянуе кафедра ЮНЕСКА, якая ажыццяўляе прафесійную адукацыю ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій для асоб з асаблівымі патрэбамі.