Ржэўскі мемарыял Савецкаму салдату
| Помнік | |
| Ржэўскі мемарыял Савецкаму салдату | |
|---|---|
| | |
| 56°13′07″ пн. ш. 34°15′46″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | сацрэалізм і постмадэрнізм |
| Скульптар | Андрэй Сяргеевіч Карабцоў[d] і Konstantin Fomin[d] |
| Архітэктар | Konstantin Fomin[d] |
| Дата заснавання | 12 лістапада 2018 і 23 красавіка 2020 |
| Дата пабудовы | 2020 |
| Вышыня | 25 м |
| Матэрыял | бронза |
| Сайт | rzhev.histrf.ru |
Ржэўскі мемарыял Савецкаму салдату — мемарыяльны комплекс каля вёскі Харошава Ржэўскага раёна Цвярской вобласці паблізу федэральнай аўтамабільнай трасы М9 Масква — Рыга.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Мемарыял прысвечаны памяці савецкіх салдат, якія загінулі ў баях пада Ржэвам у 1942—1943 гадах.
Створаны на народныя ахвяраванні па ініцыятыве ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Праект рэалізаваны Расійскім ваенна-гістарычным таварыствам пры падтрымцы Саюзнай дзяржавы, Мінкультуры Расіі і ўрада Цвярской вобласці.
30 чэрвеня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разам з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным прыняў удзел у адкрыцці мемарыяла[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтральным аб’ектам комплексу з’яўляецца 25-метровая скульптура салдата на 10-метровым насыпным кургане.
У комплекс уваходзіць музейна-гістарычны павільён. Музей аснашчаны мультымедыйным абсталяваннем, з дапамогай якога наведвальнікі могуць азнаёміцца з фатаграфіямі, франтавымі пісьмамі, апавяданнямі, успамінамі ўдзельнікаў Ржэўскай бітвы.
