Роберт К. Браўн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роберт К. Браўн
Дата нараджэння 2 лістапада 1932(1932-11-02) (91 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прыналежнасць Сілы спецыяльнага прызначэння ЗША  (англ.)
Род войскаў спецпрызн
Гады службы 19541957, 19641985
Званне падпалкоўнік
Бітвы/войны Вайна ў В’етнаме, Грамадзянская вайна ў Сальвадоры

Роберт К. Браўн (англ.: Robert K. Brown; нар. 2 лістапада 1932) — адстаўны падпалкоўнік ССП ЗША  (англ.), заснавальнік часопіса «Soldier of Fortune».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Манро  (англ.), штат Мічыган. Скончыў Каларадскі ўніверсітэт  (англ.)[1].

У арміі ЗША служыў двойчы: у 1954—1957 і ў 1964—1985 гадах. У складзе «зялёных бярэтаў» прымаў удзел у В’етнамскай вайне[2].

У 1970 годзе стаў сузаснавальнікам кніжнага выдавецтва «Paladin Press  (англ.)»[3]. У 1975 годзе стварыў часопіс «Soldier of Fortune», які спецыялізаваўся на дзейнасці наймітаў і ваенных канфліктах[4].

У 1983[5]—1984[6] гадах, паводле паведамленняў СМІ, удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Сальвадоры[6]. Да замежнай місіі былі таксама прыцягнуты рэдактары «Soldier of Fortune»[5].

У 2022 годзе прадаў свой часопіс Сьюзану Кітынгу[7][8].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. "City of Las Vegas declares Wednesday Soldier of Fortune Day and Lt. Col. Robert K. Brown Day". Business Wire. 1999.
  2. Robert K. Brown | Meet the NRA Leadership. NRA. Архівавана з першакрыніцы 9 May 2013. Праверана 21 April 2013.
  3. Paladin Press: History Архівавана 20 ліпеня 2004 года.
  4. A brief biography of Robert K. Brown, listing some of his involvements around the world(недаступная спасылка). Mercenary Wars. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2014. Праверана 21 April 2013.
  5. а б J. McCartney, Robert (29 August 1983). "Soldiers of Fortune Lend a Hand in El Salvador". Washington Post.
  6. а б Royko, Miki (Mar. 29, 1984). "Mercenaries for Hire." Youngstown Vindicator [Ohio], vol. 95, no. 211, p. 25. Archived from the original.
  7. Soldier of Fortune Founder Robert K. Brown Passes the Torch to New Publisher After 47 Years (англ.). Soldier of Fortune Magazine (6 мая 2022). Праверана 7 мая 2022.
  8. A Message From SOF Publisher SKK: A Tribute to RKB, and Looking Ahead (англ.). Soldier of Fortune Magazine (6 мая 2022). Праверана 7 мая 2022.