Мічыган
Мічыган | |||||
---|---|---|---|---|---|
англ.: State of Michigan | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | My Michigan[d] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 26 студзеня 1837 | ||||
Кіраўнік | Грэтхен Уітмер | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Вышыня над узроўнем мора |
275 м | ||||
Часавы пояс | EDT[d][1], CDT[d][1], зона Амерыка/Нью-Ёрк[d] і UTC-5 | ||||
Код ISO 3166-2 | US-MI | ||||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мічыган (англ.: Michigan) — штат на поўначы ЗША. Кветка-сімвал штата з 1897 года — яблыневы квецень. Мічыган таксама называюць «Штат Расамах» і «Штат у Вялікага Возера». Плошча штата 250,7 тыс. км² (11-е месца ў ЗША), з якіх 41,3 % — водная паверхня. Штат складаецца з 2-х паўвастравоў: Верхняга і Ніжняга, якія злучаныя паміж сабой мастом Макіна, а таксама мноства дробных астравоў. На тэрыторыі штата знаходзіцца больш за 11 тысяч дробных азёр. Мічыган мяжуе з канадскай правінцыяй Антарыа і амерыканскімі штатамі Агая, Індыяна і Вісконсін. Мае водную мяжу са штатамі Ілінойс і Мінесота.
Сталіца штата — Лансінг. Найбуйнейшыя гарады — Дэтройт, Гранд-Рапідс, Уорэн. Мічыган знаходзіцца ў зоне вільготнага кантынентальнага клімата.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]26 студзеня 1837 года Мічыган увайшоў у склад ЗША і стаў 26-ым штатам.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Дэтройт з’яўляецца цэнтрам амерыканскага машынабудавання. Таксама істотнымі крыніцамі прыбытку з’яўляюцца турызм і паляванне. Карысныя выкапні: нафта, жалезная руда, прыродны газ. Штат займае першае месца па здабычы торфа ў Злучаных Штатах.
Паводле Бюро Эканамічнага аналізу, ВУП у 2003 годзе склаў 365 млрд. Долараў.
Судовая сістэма
[правіць | правіць зыходнік]Судовая сістэма Мічыгана — гэта аб’яднанне ўсіх судоў штата ў рамках канцэпцыі «Адзінага суда». Гэтая канцэпцыя дапускае функцыянаванне судовай сістэмы штата як адзінага падраздзялення, якое складаецца з розных структур, кожная з якіх выконвае сваю функцыю. Судовая сістэма ўключае:
- Вярхоўны суд штата Мічыган
- Апеляцыйны суд штата Мічыган
- Суды першай інстанцыі (якія складаюцца з акруговых і раённых судоў)
- Некалькі іншых адміністрацыйных і спецыялізаваных судоў (уключаючы суды дробных цяжбаў, суды па справах аб банкруцтве, суды па справах аб спадчыне і суды прэтэнзій).[5]
Судовая сістэма штата на 95 % фінансуецца з дзяржаўнага фонду. У 2019 годзе на яе фінансаванне было выдзелена 310 713 500$, што на 1,76 % больш, чым у 2018 годзе[6].
Зноскі
- ↑ а б Determine the time zone for Michigan? — Мічыган.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
- ↑ https://michigan.courtrecords.org/criminal-court-records/ Архівавана 5 лістапада 2020.
- ↑ [1]
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мічыган
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).