Роберт Седракавіч Качаран

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Роберт Качаран
арм.: Քոչարյան Ռոբերտ Սեդրակի
Роберт Качаран
сцяг
2-і Прэзідэнт Арменіі
30 сакавіка 1998 — 9 красавіка 2008
Папярэднік: Лявон Тэр-Петрасян
Пераемнік: Серж Саргсян
сцяг
5-ы Прэм'ер-міністр Арменіі
20 сакавіка 1997 — 9 красавіка 1998
Папярэднік: Армен Саркісян
Пераемнік: Армен Дарбінян
сцяг
1-ы Прэзідэнт Нагорна-Карабахскай Рэспублікі
29 снежня 1994 — 20 сакавіка 1997
Папярэднік: няма
Пераемнік: Леанард Петрасян (в. а.)
Аркадзь Гукасян
сцяг
1-ы Прэм'ер-міністр Нагорна-Карабахскай Рэспублікі
15 жніўня 1992 — 24 снежня 1994
Папярэднік: не
Пераемнік: Леанард Георгіевіч Петрасян
 
Партыя:
Адукацыя:
Прафесія: Інжынер-электрамеханік
Дзейнасць: палітык, інжынер
Веравызнанне: хрысціянін, вернік Армянскай Апостальскай Царквы
Нараджэнне: 31 жніўня 1954(1954-08-31) (64 гады)
Бацька: Седрак Саркісавіч Качаран
Маці: Эма Арсенаўна Аганян
Жонка: Бела Лявонаўна Качаран
Дзеці: сыны: Седрак і Лявон
дачка: Гаянэ
 
Аўтограф: Robert Kocharyan signature.png
 
Узнагароды:
Ордэн Белага арла
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Вітаўса Вялікага Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
Кавалер ордэна Гонару (Грузія)
Вялікая стужка Нацыянальнага ордэна Кедра

Роберт Седракавіч Качаран (арм.: Ռոբերտ Սեդրակի Քոչարյան; 31 жніўня 1954, Сцепанакерт, НКАВ, Азербайджанская ССР) — другі прэзідэнт Рэспублікі Арменія з 30 сакавіка 1998 года па 9 красавіка 2008 года. Першы прэзідэнт Нагорна-Карабаскай Рэспублікі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1972—1974 служыў у Савецкай арміі. У 1975—1976 працаваў на розных прадпрыемствах у Сцепанакерце і Маскве. У 1977—1982 вучыўся на электратэхнічным факультэце Ерэванскага політэхнічнага інстытута, атрымаў дыплом з адзнакай. У 1980—1981 працаваў інжынерам-механікам на Сцепанакерцкім электратэхнічным заводзе. З 1981 працаваў на розных пасадах у Сцепанакерцкім гаркаме ВЛКСМ, займаў пасаду другога сакратара Степанакерцкага гаркама ВЛКСМ, з 1986 — інструктар Сцепанакерцкага гаркама КПСС. У 1987—1989 узначальваў партыйную арганізацыю карабахскага шаўковага камбіната. З лютага 1988 з’яўляўся адным з лідараў Арцахскага руху, члены якога змагаліся за выхад Нагорна-Карабаскай Аўтаномнай вобласці з Азербайджанскай ССР і яе наступнае ўключэнне ў склад Арменіі. Быў членам групы «Крунк», узначальваў арганізацыю «Міацум» («Далучэнне»).

З 15 жніўня 1992 па 24 снежня 1994 прэм’ер-міністр самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі. З 29 снежня 1994 па 20 сакавіка 1997 першы прэзідэнт Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.

З 20 сакавіка 1997 па 9 красавіка 1998 прэм’ер-міністр Арменіі.

З 30 сакавіка 1998 па 9 красавіка 2008 Прэзідэнт Арменіі. У 2008 годзе армянская апазіцыя на чале з першым прэзідэнтам Лявонам Тэр-Петрасянам, які балатаваўся на чарговых прэзідэнцкіх выбарах, праводзіла ў цэнтры Ерэвана мітынгі, выказваючы незадаволенасць вынікамі галасавання. Акцыі пратэсту выліліся 1-2 сакавіка 2008 года ў сутыкненні мітынгоўцаў з сіламі правапарадку, у выніку якіх загінулі дзесяць чалавек, больш за 200 былі параненыя[2].

Спецыяльная следчая служба Арменіі 26 ліпеня 2018 прад’явіла Качарану абвінавачанне ў гвалтоўным звяржэнні канстытуцыйнага ладу ў 2008 годзе. У той жа дзень экс-прэзідэнта краіны дапыталі ў межах крымінальнай справы аб забойствах на пратэстных акцыях апазіцыі 1 сакавіка 2008 года[3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае трох дзяцей.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]