Роберт Цупрык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роберт-Усевалад Цупрык
Род дзейнасці грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 26 верасня 1954(1954-09-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лютага 2021(2021-02-24) (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  ЗША
Альма-матар

Роберт-Усевалад Цупрык (26 верасня 1954 — 24 лютага 2021) — беларускі грамадскі дзеяч. Старшыня Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі (2001—2021).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 26 верасня 1954 года ў Саўт-Рыверы (ЗША) ў сям’і Янкі Цупрыка і актрысы тэатра Ірэны Жылінскай. Пераняў ад бацькоў беларускую нацыянальную свядомасць, мову, а таксама рэлігійны светапогляд.

У 1976 годзе скончыў Ратгерскі ўніверсітэт. Працаваў у бібліятэцы Медыцынска-дантыстычнага штатнага ўніверсітэта. Браў удзел у моладзевым руху. Браў актыўны ўдзел у жыцці парафіі Св. Еўфрасінні Полацкай. Ездзіў у Беларусь з медыцынскай дапамогай ахвярам Чарнобыльскай катастрофы.

У 1990 годзе быў абраны на пасаду старшыні Беларускага кангрэсавага камітэту Амерыкі. Дзясяткі гадоў быў у гушчы палітычнага, культурніцкага і царкоўнага жыцця.

Памёр 24 лютага 2021 года пасля зацяжной хваробы на рак. Пахаваны на Беларускіх могілках ў Саўт-Рыверы

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск: [б.в.], 2009. — 428 с., [12] с. іл. — С. 407. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 16).
  • Пранчак Л. Беларуская Амерыка / Леанід Пранчак. — Мінск: Полымя, 1994. — 414, [2] с.: іл. — С. 169—171. — ISBN 5-345-00628-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]