Родовід Банк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Родовід Банк
Заснаванне 1990
Скасавана 2016
Размяшчэнне
Галіна фінансавыя паслугі[d] і фінансы
Чысты прыбытак
  • −1,4 млрд (2011)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 2 221 чал. (2009)
Сайт rodovidbank.com

ААТ «Родові́д Банк» — былы ўкраінскі універсальны камерцыйны банк. Банк быў створаны ў 1990 годзе як АКБ «Перкомбанк». У 2004 годзе яго назва была зменена на ААТ «Родовід банк». Галоўны офіс знаходзіўся ў Кіеве. Падаваў банкаўскія паслугі фізічным і юрыдычным асобам на тэрыторыі Украіны. Украінскі банк, які ажыццяўляў комплекснае абслугоўванне украінскіх і замежных юрыдычных і фізічных асоб.

АТ «Родовід Банк» ўзначаліў пералік банкаў-пераможцаў у намінацыі «Самы дынамічны банк 2007 года» і заняў другое месца ў намінацыі «Банк 2007 года» па версіі MASTERCARD INTERNATIONAL. Па стане на 15 мая 2007 года, агенцтва Moody's змяніла рэйтынг «Родовід Банка» з Baa2.ua на Baa1.ua. Акрамя гэтага, у выніку рэвізіі рэйтынгу банку, прагноз па дэпазітнаму рэйтынгу як у нацыянальнай, так і замежнай валюце, атрымаў статус «станоўчага».

З 2009 года 99,9937% акцый банка належыць дзяржаве. Чыстая страта банка ў 2011 годзе — 1,399 мільярд грывен.[2] 25 лютага 2016 года Нацыянальны банк Украіны прыняў рашэнне аб вывадзе «Родовід Банка» з рынку. У банк была ўведзена часовая адміністрацыя Фонда гарантавання ўкладаў фізічных асоб.[3]

Паказчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на 31.12.2009 года асноўным акцыянерам банка была дзяржава Украіна (99,99%). Доля замежных інвестараў склала 0,002%. Банк страціў статус банка з замежнымі інвестыцыямі.[4] Банк уваходзіў у першую групу банкаў па класіфікацыі Нацыянальнага банка Украіны.[5]

«Родовід Банк» быў прадстаўлены ва ўсіх рэгіёнах Украіны з сеткай, якая налічвала 170 аддзяленняў рознай спецыялізацыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

  • 1990 год. Заснаваны АКБ «Перкомбанк».
  • 2003 год. АКБ «Перкомбанк» займае 97 месца сярод украінскіх банкаў па ўзроўні актываў і 67 месца па ўзроўні рознічных крэдытаў. Рэгіянальная сетка Банка налічвае два аддзяленні і адзін філіял.
  • 2004 год. Банк набыў новую каманду мэнеджменту. Старшынёй праўлення банка прызначаны Дзяніса Гарбуненка.[6] Пад яго кіраўніцтвам была распачатая праграма аздараўлення банка, якая ўключала ў сябе змяненне назвы на ААТ «Родовід Банк», распрацоўку новай стратэгіі развіцця. Капітал банка павялічаны на 85 мльёнаў грывен, пашыраецца рэгіянальная сетка. Пачалася работа з аўдытарамі па падрыхтоўцы фінансавай справаздачнасці па стандартах МСФС.
  • 2005 год. Адкрыта сетка крэдытных пунктаў амаль па ўсёй тэрыторыі Украіны. Рэгіянальная сетка банка складае 26 аддзяленняў. Банк становіцца адным з лідараў росту на банкаўскім рынку Украіны (330% рост крэдытнага партфеля, 81% рост дэпазітнага партфеля). Адкрыты андэррайтынгавы цэнтр. Падпісаныя кантракты з вядучымі рознічнымі сеткамі ў рамках развіцця праграмы кобрэндынга.
  • 2006 год. Праз гандлёвую пляцоўку ПФТС размешчана 19,9% акцый банка сярод міжнародных інстытуцыйных інвестараў. Прыцягнутыя сродкі ў памеры 50 мільёнаў долараў ЗША інвесціравана ў далейшае развіццё. Банк стаў членам міжнародных плацежных сістэм VISA і MasterCard. Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's прысвоіла банку крэдытны рэйтынг на ўзроўні «B3». Банк увайшоў у ТОП-20 банкаў Украіны па ўзроўні актываў. Рэгіянальная сетка дасягае 51 аддзялення і 2 філіяла.
  • 2007 год. Банк актывізаваў міжнародную дзейнасць: падпісаны дагавор з ЕБРР аб фінансаванні мікра, малых і сярэдніх прадпрыемстваў, распачата праца з Сусветным банкам у сферы садзейнічання развіццю экспарту. Прыцягнутыя дэбютны сіндыкаваны крэдыт у памеры 20 мільёнаў долараў ЗША і клубны крэдыт на суму 14 мільёнаў долараў ЗША. Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings прысвоіла банку крэдытны рэйтынг «B-». Акцыянерны капітал банка павялічаны да 620 мільёнаў грывен. Рэгіянальная сетка банка складаецца з 146 аддзяленняў і 2 філіялаў.
  • 2009 год. Дзяніс Гарбуненка сыходзіць з пасады старшыні праўлення «Родовід Банку». Новым старшынёй праўлення становіцца Дзмітрый Егорэнка, былы першы намеснік старшыні праўлення. У сувязі з крызіснымі з'явамі банк нацыяналізаваны украінскай дзяржавай[7]. З 2009 па 2011 гады часовую адміністрацыю «Родовід Банку» узначальваў Віктар Кравец.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 2007 год. ААТ «Родовід Банк» прызнаны самым дынамічным банкам года па выніках усеўкраінскага конкурсу «MasterCard Банк 2007 года» па прыросце актываў і рознічнага бізнесу.
  • Ад міжнароднай аплатнай сістэмы Visa Банк атрымаў узнагароды за «Інавацыйныя картачныя праграмы» і «Паспяховае развіццё ко-брэндынгавых праектаў». У тым жа годзе старшыню праўлення «Родовід Банка» Дзяніса Гарбуненка прызнана «Фінансістам года» у конкурсе «Чалавек года 2007».[8]

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20131228003257/http://www.companion.ua/articles/content?id=181086#
  2. Родовід банк завершив 2011 рік зі збитками в ₴1,4 млрд (укр.). Праверана 20 чэрвеня 2017.
  3. Мінфін і НБУ вирішили вивести «Родовід банк» з ринку (укр.). Економічна правда (26 лютага 2016). Праверана 20 чэрвеня 2017.
  4. Фінансові звіти банку Родовід (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2010. Праверана 20 чэрвеня 2017.
  5. Дані фінансової звітності банків України (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2008. Праверана 20 чэрвеня 2017.
  6. Рейтинг «130 самых богатых людей Украины» (руск.). Праверана 20 чэрвеня 2017.
  7. Интервью временного администратора Родовид Банка (руск.). Праверана 20 чэрвеня 2017.
  8. Председатель правления «Родовид банка» — в числе лауреатов на звание «Финансист года-2007» (руск.). Праверана 20 чэрвеня 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]