Неміровічы
Выгляд
(Пасля перасылкі з Род Неміровічаў)
Неміровічы, Нямі́равічы — шляхецкі род у Вялікім Княстве Літоўскім.
Родапачынальнік Ян Няміра (? — пасля 1420) упамінаецца ў 1398 годзе як канюшы вялікага князя Вітаўта, у 1412 годзе намеснік полацкі. У час заключэння Гарадзельскай уніі 1413 года разам з братамі атрымаў герб «Ястрабец» ад кракаўскага біскупа Войцеха Ястрабца . Яго сыны Андрэй і Іван неаднаразова ўпамінаюцца ў складзе Рады Вялікага Княства Літоўскага ў 1431—1452 гадах[1].
З нашчадкаў Яна Няміры найбольш вызначыліся[1]:
- Мікалай (? — 1471), малодшы сын Няміры. Маршалак гаспадарскі, намеснік віцебскі з 1466 года, смаленскі з 1469 года.
- Якуб Іванавіч (? — пасля 1489), унук Няміры. Маршалак гаспадарскі ў 1483 годзе, намеснік берасцейскі з 1483 года.
- Андрэй Якубавіч (? — 1541), сын Якуба Андрэевіча, унук Андрэя Няміравіча. Намеснік мазырскі з 1509 года, чаркаскі з 1511 года, ваявода кіеўскі з 1514 года.
Зноскі
- ↑ а б ЭнцВКЛ 2005, с. 355.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Насевіч В. Неміровічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 355. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.