Ян Няміра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Няміра
Ігар Гардзіёнак. Іван Нямера.jpg
«Іван Нямера». Партрэт ва ўяўленні мастака Ігара Гардзіёнка
Jastrzębiec herb.svg
Ястрабец
 
Нараджэнне не пазней за 1400
Смерць не раней за 1422
Дынастыя род Неміровічаў[d]
Дзеці Ян Неміровіч[d], Мікалай Няміравіч[d] і Андрэй Неміровіч[d]

Ян Няміра (2-ая пал. 14 ст. — 1422/1423) — баярын літоўскі, канюшы вялікакняжацкі (узг. 1398), намеснік полацкі (узг. 1412—1413).

Літоўскі баярын Няміра (Nammyr) упершыню згаданы сярод сведак пры Салінскім дагаворы (1398) як канюшы (marschalcus equorum; Pferdemarschalk) вялікага князя Вітаўта. Дакладна невядома ці тоесны ён пазнейшаму баярыну Няміру, згаданаму разам з безыменнымі братамі ў дакументах Віленска-Радамскай уніі (1401). Таксама нейкі баярын Няміра з хросным імем Ян (Iohannus) часта сустракаецца сярод сведак на дакументах 1404—1411 гадоў, магчыма менавіта ён разам Зіновіям Братошычам правіў у 1412 пасольства Ягайлы, Вітаўта і Лугвена ў Ноўгарад па справах вайны з лівонскімі немцамі.[1]

А король Ягаило и Витовтъ и Лугвенъ въскинуша грамоты възметныи к Новугороду генваря въ 2, а рекъ тако король и Витовтъ, что: «были есте намъ нялися: сложать ли Нҍмци намъ, и вамъ было Нҍмцом також сложити, а с нами за одино стати и закрҍпитися на обҍ сторонҍ в запасъ; а что бы то ся пригодило, а ино бы с того ничего не было. И мы пакъ посылалҍ бояръ своих, Немира и Зҍновья Братошичя, стоите ли в том словҍ въ прежреченом; и вы Немиру отвҍчалҍ: не можеть Новъгород того учинити, какъ есме с Литовьскымъ мирни, такъ есме и с Нҍмци мирны. Мы князя Лугвеня вывелҍ от вас к собҍ, а с Нҍмци есме миръ вҍчныи взялҍ, и съ Угры и со всими нашими граничникы мирны есме; а вы слова своего забывъ, и не издержалҍ, какъ были есте намъ нялися. А еще ваши люди намъ лаялҍ, нас беществовалҍ и соромотилҍ, насъ погаными звалҍ; а над то надо все нашего ворога Юрьева Святославлича сына Федора принялҍ есте».[2]

Верагодна гэты, згаданы між 1404—1412 гадамі, Ян Няміра ў 1413 ужо як намеснік полацкі прыняў пры Гарадзельскай уніі (1413) ад біскупа кракаўскага Войцеха Ястрабца герб «Ястрабец».[3] Пячатку з гэтым гербам і легендай + s(igillum) x iohan(n)is x de x wselub x Ян Няміра як адзін са сведак з польска-літоўскага боку прывесіў да дакументаў Мельніцкага міру (1422).[4]

Зноскі

  1. Semkowicz W.…
  2. Новгородская первая…
  3. Semkowicz W. …
  4. Nowak P., Pokora P. …

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Semkowicz Władysław. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle roku 1413 // Lithuano-Slavica Posnaniensia. Studia Historia, t. III, Poznań 1989. S. 49.
  • Nowak Przemysław, Pokora Piotr. Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. Poznań 2004, S. 83.
  • Новгородская первая летопись старшего и младшего изводов. Издательство Академии Наук СССР. -М.; -Л., 1950.