Ро Дэ У
| Ро Дэ У | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| кар.: 노태우 | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Чон Ду Хван | ||||||
| Пераемнік | Кім Ён Сам | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
4 снежня 1932[1][2][…] |
||||||
| Смерць |
26 кастрычніка 2021[3][4] (88 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Жонка | Кім Ок Сук[d][5] | ||||||
| Дзеці | Roh Soh-yeong[d] і Ro Jae-Hun[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | будызм | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Род войскаў | service civil[d] | ||||||
| Званне | генерал | ||||||
| Бітвы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Ро Дэ У (кар.: 노태우; 4 снежня 1932, каля г. Тэгу, Генерал-губернатарства Карэя — 26 кастрычніка 2021, Сеул) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэспублікі Карэя. Генерал арміі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 4 снежня 1932 года.
Скончыў Карэйскую ваенную акадэмію (1955). Служыў у паўднёвакарэйскіх войсках у В’етнаме ў час в’етнамскай вайны 1964—1973 гг. З 1979 года — камандуючы Сеульскім гарнізонам, войскамі грамадзянскай бяспекі. Удзельнік дзяржаўнага перавароту 1979 г. на чале з Чон Ду Хванам і задушэння паўстання ў горадзе Кванджу ў 1980 годзе. У 1981 годзе — міністр па палітычных пытаннях, у 1982 годзе — міністр спорту, у 1982—1983 гг. — міністр унутраных спраў. З 1985 года — старшыня, з 1987 — лідар Дэмакратычнай партыі справядлівасці (з 1990 г. — Дэмакратычная ліберальная партыя). У 1988—1993 гг. — Прэзідэнт Рэспублікі Карэя. У 1995 годзе арыштаваны і прыгавораны да турэмнага зняволення за хабарніцтва і ўдзел у дзяржаўным перавароце 1979 г. У 1998 годзе памілаваны.
Памёр 26 кастрычніка 2021 года ў Сеуле[6].
Зноскі
- ↑ Roh Tae-Woo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Roh Tae Woo // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ [2보 노태우 전 대통령 사망] — Naver. Праверана 26 кастрычніка 2021.
- ↑ Ex-President Roh Tae-woo dies — The Korea Times, 2021.
- ↑ 노태우, 전 대통령 — Daum. Праверана 5 верасня 2024.
- ↑ Умер экс-президент Южной Кореи Ро Дэ У
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Прэзідэнты Паўднёвай Карэі
- Нарадзіліся 4 снежня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Тэгу
- Памерлі 26 кастрычніка
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Сеуле
- Пахаваныя ў Паўднёвай Карэі
- Выпускнікі Карэйскай ваеннай акадэміі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
- Кавалеры ордэна «Мугунхва»
- Асобы
- Міністры Паўднёвай Карэі