Рубэн Гальега
Рубэн Гальега | |
![]() |
|
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: |
20 верасня 1968 (49 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | |
Літаратурная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | |
Мова твораў: | |
Узнагароды: |
Рубэн Давід Гансалес Гальега (20 верасня 1968, Масква, СССР) — расійскі пісьменнік і журналіст. У цяперашні час жыве ў ЗША.
Шырока вядомы як аўтар аўтабіяграфічнага твора «Белае на чорным», уганараванага ў 2003 годзе літаратурнай прэміі «Букер — Адкрытая Расія» за лепшы раман на рускай мове.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Бацькі Рубэна сустрэліся падчас вучобы ў МДУ імя Ламаносава. Бацька Рубэна — студэнт эканамічнага ф-та МДУ з Венесуэлы, маці — студэнтка філалагічнага ф-та МДУ Аўрора Гальега з Парыжа. Дачка Ігнасіа Гальега, генеральнага сакратара Камуністычнай партыі народаў Іспаніі, Аўрора пасля зрабілася журналістам, перакладчыкам. З 1974 па 1998 год была жонкай пісьменніка Сяргея Юрьенена.
Рубен Гальега з нараджэння паралізаваны. Афіцыйны дыягназ — дзіцячы цэрэбральны паралюш. З паўтары гадоў бадзяўся па дзіцячых дамах для інвалідаў і дамах састарэлых Савецкага Саюза.
Скончыў Новачаркаскі гандлёва-камерцыйны тэхнікум па спецыяльнасці правазнаўства. У 2001 годзе сустрэўся з маці ў Празе і застаўся ў Еўропе. У цяперашні час жыве ў Вашынгтоне, ЗША.
Жанаты трэці раз, дачка. Дзве дачкі ад першых шлюбаў жывуць у Расіі.
Зноскі
|