Рудаміна (Вільнюскі раён)
Вёска
| ||||||||||||||||||||||
Рудаміна́[1][2] (літ.: Rudamina) — вёска ў Вільнюскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Рудамінскай сянюніі. Размешчана на рацэ Рудаміна , за 12 км на поўдзень ад Вільнюса. Насельніцтва на 2011 год — 919 чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўпамін пра Рудаміну датуецца 1377 годам. У 1385 годзе вёска ўвайшла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.
У 1592 годзе ў Рудаміне збудавалі касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Рудаміна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
На 1866 год у Рудаміне было 16 будынкаў. У 1877 годзе тут збудавалі царкву-мураўёўку.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рудаміна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яна ўвайшло ў склад Беларускай ССР[3]. У 1920 годзе Рудаміна апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года ўлады СССР перадалі мястэчка Літве.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1866 год — 281 чал., з іх 235 каталікоў, 26 праваслаўных і 20 іўдзеяў; 1881 год — 201 чал.[4]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 3921 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1909)
- Могілкі: каталіцкі, старыя праваслаўныя
- Царква Святога Мікалая (XVIII ст.), помнік традыцыйнай беларускай драўлянага дойлідства
- Спаса-Праабражэнская царква (1877; мураўёўка)
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Касцёл
-
Інтэр’ер касцёла
-
Мікольская царква
-
Царква-мураўёўка
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Андрэй Рудаміна-Дусяцкі (каля 1595—1632) — каталіцкі рэлігійны дзеяч, місіянер у Кітаі.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ у беларускай традыцыі Рудамі́на
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Krzywicki J. Rudomino // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 944.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рудаміна (Вільнюскі раён)
- Рудаміна (Вільнюскі раён) на сайце Radzima.org