Руджэра Мастраяні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Руджэра Мастраяні
Дата нараджэння 7 лістапада 1929(1929-11-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 верасня 1996(1996-09-09)[2] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Атэна Мастраяні[d][3]
Дзеці Федэрыка Мастраяні[d]
Прафесія акцёр, мантажор
IMDb ID 0557870
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Руджэра Мастраяні (італ.: Ruggero Mastroianni; 7 лістапада 1929, Турын, Каралеўства Італія — 9 верасня 1996, Памецыя, Лацыа, Італія) — італьянскі кінамантажор і акцёр.

Пяціразовы лаўрэат італьянскай нацыянальнай кінапрэміі «Давід дзі Данатэла» за лепшы мантаж і шэрагу іншых прафесійных кінаўзнагарод.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Руджэра Мастраяні нарадзіўся 7 лістапада 1929 года ў Турыне, Італія, у сям’і цесляра Аторына і хатняй гаспадыні Ідзі Мастраяні. Яго старэйшы брат — італьянскі акцёр Марчэла Мастраяні. У кіно пачаў працаваць у 1954 годзе асістэнтам мантажора. З 1957 працаваў рэжысёрам мантажу, за час сваёй кінематаграфічнай кар’еры прыняўшы ўдзел у працы больш за над 180 стужкамі.

Пачынаючы з фільма «Джульета і духі» (1965), Мастраяні на працягу 20 гадоў увесь час супрацоўнічаў з Федэрыка Феліні, прыняўшы ўдзел у працы над такімі яго фільмамі, як «Сатырыкон Феліні» (1969), «Рым» (1972), «Амаркорд» (1973), «Горад жанчын» (1980), «Джынджэр і Фрэд» (1986) і інш. багоў" (1969), «Смерць у Венецыі» (1971) і «Людвіг» (1972).

У 1971 годзе Руджэра Мастраяні зняўся ў ролі Сцыпіёна Азіяцкага ў фільме Луіджы Маньі «Сцыпіён, якога называюць Афрыканскім», у якім яго брат Марчэла Мастраяні згуляў галоўную ролю.

Зноскі

  1. Lundy D. R. Ruggero Mastroianni // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ruggero Mastroianni // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. The Peerage