Джынджэр і Фрэд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джынджэр і ФрэдM:
італ.: Ginger e Fred
Жанр камедыйная драма[d], гомаэратызм у кіно[d] і кінакамедыя
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія France 3[d]
Працягласць 122 хв.
Краіна
Мова італьянская мова
Год 1985 і 13 лютага 1986[1]
IMDb ID 0091113
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Джынджэр і Фрэд»[3] (італ.: Ginger E Fred) — кінафільм Федэрыка Феліні, зняты ў 1986 годзе. 20-ы фільм Федэрыка Феліні.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У 1950-я гады танцоры Амелія Банэці (Джульета Мазіна) і Піпа Батычэла (Марчэла Мастраяні) выступалі дуэтам, запазычыўшы сабе псеўданімы і творчую манеру ў легендарных галівудскіх танцораў стэпа — Джынджэр Роджэрс і Фрэда Астэра.

Мінула трыццаць год. Былыя партнёры страцілі адзін аднаго — кожны абраў сваё жыццё, але такога поспеху, які быў у маладосці, ім не ўдалося адчуць. І вось нечаканы шанец — Амелію і Піпі запрашаюць прыняць удзел у калядным тэлешоу. Хоць гады ўжо не тыя і ногі не трымаюць — выканаўцам неабходна сабрацца і зноў выйсці на сцэну. Падчас выступу Піпа падае, але, дзякуючы падтрымцы партнёркі, паднімаецца і паспяхова заканчвае нумар.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

  • Джульета Мазіна — Амелія Банэці («Джынджэр»)
  • Марчэла Мастраяні — Піпа Батычэла («Фрэд»)
  • Франка Фабрыцы — вядучы шоу
  • Фрэдэрык Ледэбур — адмірал Аўленці
  • Аўгуста Падэрозі — трансвестыт
  • Марцін Марыя Блау — памочнік рэжысёра
  • Жак Анры Ларціг — брат Джыралама
  • Тота Міньёнэ — Тота
  • Франчэска Казале — мафіёза

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 1986 — Прэмія «Давід дзі Данатэла»
    • Лепшы акцёр — Марчэла Мастраяні.
    • Лепшы дызайн касцюмаў — Даніла Донаці.
    • Лепшая музыка — Нікола П’явані
    • Узнагарода імя Рэнэ Клера — Фэдэрыка Фэліні.
  • 1986: Прэмія Італьянскага нацыянальнага сіндыката кінажурналістаў («Срэбная стужка»)
    • Лепшы акцёр — Марчэла Мастраяні.
    • Лепшая актрыса — Джульета Мазіна.
    • Лепшы дызайн касцюмаў — Даніла Данаці.
    • Найлепшая праца мастака — Дантэ Ферэці

Намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1987 — Прэмія BAFTA
    • Лепшы фільм на замежнай мове — Федэрыка Феліні, Альберта Гримальди
  • 1987 — Прэмія «Залаты глобус»
    • Лепшы фільм на замежнай мове

Зноскі

  1. https://www.vdfkino.de/ Праверана 17 снежня 2019.
  2. а б в г д е Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). - артыкул Федэрыка Феліні