Джульета і духі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джульета і духіM:
італ.: Giulietta degli spiriti
Постар фільма
Жанр фэнтэзійны фільм[2][3], кінакамедыя[2][3] і драматычны фільм[2][4][…]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Safa Palatino Studios[d] і Cinecittà[d]
Працягласць 145 хв.
Краіна
Мова італьянская мова
Год 1965, 4 лістапада 1965[1] і 22 кастрычніка 1965
IMDb ID 0059229
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Джульета і духі» (італ.: Giulietta Degli Spiriti) — мастацкі фільм 1965 года, пастаўлены рэжысёрам Федэрыка Феліні на кінастудыі Rizzoli Film. Першы па ліку з каляровых поўнаметражных фільмаў, знятых Феліні. У фільме адчуваецца ўплыў тэорыі сноў К. Г. Юнга, а таксама ўздзеянне эстэтыкі барока.

У цэнтры ўвагі няўдалае сямейнае жыццё галоўнай гераіні. Джульета і яе муж Джорджа зусім розныя і чужыя людзі. Застаючыся няшчаснай, яна ўсё ж спрабуе дагадзіць свайму мужу, але ён не заўважае ні яе саму, ні яе пакуты. Да таго ж яна даведаецца, што ў мужа з’явілася палюбоўніца. На працягу ўсяго фільма Джульета змагаецца з унутранымі забаронамі, комплексамі і грамадскімі асновамі.

На працягу ўсяго фільма падкрэслена яркія, «вылізаныя», вычышчаныя, па-дызайнерску бездакорныя інтэр’еры памяшканняў, пляж і сад — усё гэта кантрастуе з душэўнымі перажываннямі жанчыны.

Асноўная напруга фабулы — супрацьпастаўленне грамадскіх патрабаванняў і чаканняў, якія прад’яўляюцца гераіні — і, увогуле, жанчыне — і маральна-этычнага выбару, які яна робіць. Духі, да якіх звяртаецца ў думках Джульета — гэта яе духоўны стрыжань, які яна адчула ў дзяцінстве — і якому яна застаецца верная, насуперак здрадзе мужа, халоднай абыякавасці маці і сясцёр, навакольным спакусам. Алегорыямі татальнай адзіноты жанчыны перапоўнены фільм, але наўпрост сказана пра тое, што адзіны чалавек, які шчыра і самаахвярна кахаў яе — дзед, які ўцёк з цыркачкай.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

  • Джульета Мазіна — Джульета
  • Марыа Пізу — Джорджа
  • Сандра Міла — Сузі / Ірыс / Фані
  • Валянціна Картэзэ — Валянціна
  • Луіза Дэла Ночэ — Адэль
  • Сільва Кошына — Сільва
  • Кацярына Барата — маці Джульеты
  • Хасэ Луіс дэ Вілалонга — сябар Джорджа
  • Фрыдрых фон Ледэбур — медыум
  • Альба Кансельеры — Джульета ў дзяцінстве
  • Лу Гілберт — дзядуля
  • Валеска Герт — Пійма
  • Мілена Вукоціч — Лізавета, пакаёўка

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Фільм атрымаў прэмію «Залаты глобус» як лепшы замежны фільм, прэмію Нью-Ёркскага таварыства кінакрытыкаў як лепшы замежны фільм, 3 прэміі «Silver Ribbon» італьянскага Сіндыката кінажурналістаў за лепшую актрысу другога плана, за лепшага аператара, за лепшага мастака-пастаноўшчыка. Таксама фільм намінаваўся на «Оскар» у намінацыях найлепшы мастак па касцюмах і найлепшы мастак-пастаноўшчык (П’еро Герардзі).

Зноскі

  1. Lexicon of international filmsZweitausendeins.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с http://www.imdb.com/title/tt0059229/ Праверана 27 красавіка 2016.
  3. а б http://www.metacritic.com/movie/juliet-of-the-spirits Праверана 27 красавіка 2016.
  4. http://www.filmaffinity.com/en/film239756.html Праверана 27 красавіка 2016.
  5. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/giulietta-degli-spiriti/20839/ Праверана 27 красавіка 2016.
  6. а б в г д е ё ж з і к http://www.imdb.com/title/tt0059229/fullcredits Праверана 27 красавіка 2016.
  7. а б в г д е Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.