Рупрэхт Гейгер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рупрэхт Гейгер
ням.: Rupprecht Geiger
Род дзейнасці архітэктар, скульптар, мастак, выкладчык універсітэта, рысавальнік
Дата нараджэння 26 студзеня 1908(1908-01-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 снежня 2009(2009-12-06)[6][1][…] (101 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Вілі Гейгер
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рупрэхт Гейгер (ням.: Rupprecht Geiger; 26 студзеня 1908, Мюнхен — 6 снежня 2009, Мюнхен) — нямецкі скульптар і мастак-абстракцыяніст.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Рупрэхт Гейгер нарадзіўся 26 студзеня 1908 у Мюнхене. Ён быў сынам мастака Вілі Гейгера. У 1926—1929 гадах ён вывучае архітэктуру ў мюнхенскай Каралеўскай школе прыкладнога мастацтва, у 1930—1932 — вучыцца на муляра і затым, у 1932—1935 — у Вышэйшым будаўнічым вучылішчы Мюнхена. У 1936—1940 г.г. Гейгер працуе ў розных мюнхенскіх архітэктурных бюро.

У 1940 годзе будучы скульптар быў прызваны ў нацысцкую армію, ваяваў у Польшчы і ў СССР. Тут ён самавучкам пачынае займацца жывапісам. У 1943—1944 гадах ён ужо — вайсковы мастак у вайсковых часцях ва Украіне і ў Грэцыі.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Р.Гейгер з 1949 па 1962 год працуе архітэктарам. У 1965—1976 гадах ён — прафесар жывапісу ў Дзяржаўнай мастацкай акадэміі Дзюсельдорфа. У 1949 ён становіцца ў Мюнхене адным з заснавальнікаў мастацкай групы ZEN 49. Р.Гейгер з’яўляецца адным з найбуйнейшых прадстаўнікоў абстрактнага мастацтва ў Германіі. Творчасць яго карысталася падтрымкай фонду Саламона Р.Гугенхайма.

У 1950-я гады мастак працаваў пераважна з чырвоным колерам. Характэрным для жывапіснай творчасці майстра былі яго алейныя карціны, акварэлі і графіка, якія паказваюць простыя геаметрычныя формы.

Мастак быў удзельнікам шматлікіх выставак як у Германіі, так і за яе межамі. Ён неаднаразова выстаўляўся на аглядах сучаснага мастацтва ў Каселі documenta — 2 (1959), — 3 (1964), — 4 (1968), — 6 (1977); быў удзельнікам 25-га біенале ў Сан-Паўлу і інш. Яго творчасць была адзначана шматлікімі ўзнагародамі, у тым ліку прэміяй міжнароднага трыенале ў галіне каляровай графікі ў Грэнхене (1958, Швейцарыя), залатым медалём 8-га міжнароднага біенале ў галіне графікі ў Фрэдэрыкстадзе. (1986, Нарвегія), прэміяй Акадэміі мастацтваў Берліна (1988), ганаровай прэміяй у галіне культуры Мюнхена (1989), прэміяй Рубенса (1992) і інш. Р.Гейгер быў таксама ўзнагароджаны ў 1993 годзе баварскім Ордэнам Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве».

Рупрэхт Гейгер памёр 6 снежня 2009 у Мюнхене.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118538179 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Rupprecht Geiger
  3. Rupprecht GeigerOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118538179 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. https://zkm.de/en/person/rupprecht-geiger Праверана 30 чэрвеня 2022.
  6. http://www.br-online.de/bayern2/kulturwelt/rupprecht-geiger-maler-tod-ID1260385814255.xml
  7. Rupprecht Geiger // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  8. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  9. http://www.villa-wessel.de/AusstellungsSeiten/Zen49_2013/zen49_2013.html Праверана 10 чэрвеня 2019.