Вілі Гейгер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Вілі Гейгер
ням.: Willi Geiger
Партрэт
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, ілюстратар, рысавальнік, графік
Дата нараджэння 27 жніўня 1878(1878-08-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лютага 1971(1971-02-11)[4][2][5] (92 гады) ці 1 лютага 1971(1971-02-01)[6] (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Вілі Гейгер на Вікісховішчы

Вілі Гейгер (ням.: Willi Geiger; 27 жніўня 1878, Ландсхут — 11 лютага 1971, Мюнхен) — нямецкі мастак і графік.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вілі Гейгер нарадзіўся ў сям’і выкладчыка. У 1898—1899 гадах ён вучыцца ў мюнхенскай Каралеўскай школе прыкладнога мастацтва, дзе атрымаў спецыяльнасць настаўніка малявання. У 1903 годзе мастак паступае ў Акадэмію мастацтваў, у класы Франца фон Штука і Петэра Хальма, дзе займаецца сумесна з Альбертам Вайсгерберам і Гансам Пурманам. Творчыя поспехі В.Гейгера ў галіне графічнага майстэрства былі адзначаны ў 1910 годзе прэміяй Віла Рамана. Ён ствараў таксама ілюстрацыі да твораў Франка Ведэкінда, Рыхарда Дэмеля і інш. Да 1914 года мастак жыў і працаваў у Берліне, дзе выстаўляў свае палотны ў мясцовых галерэях. Пазней ён пераязджае ў Мюнхен і прымаецца прафесарам у Вышэйшую школу прыкладнога мастацтва. Выкладаў таксама ў Лейпцыгскай акадэміі. У 1920-я гады В.Гейгер захапляецца старымі іспанскімі майстрамі, піша копіі з твораў Эль Грэка, Веласкеса і Ф.Гоі, займаецца партрэтным жывапісам. У гэты перыяд яго майстэрства дасягае сваёй вяршыні.

Пасля прыходу да ўлады ў Германіі нацыянал-сацыялістаў В.Гейгер быў адхілены ад выкладання. Мастак у гэты перыяд жыў адасоблена на возеры Кімзэ ў Верхняй Баварыі і цалкам прысвяціў сябе жывапісу. У 1946 годзе ён ізноў на выкладчыцкай працы, у мюнхенскай Акадэміі мастацтваў. У 1948 годзн ён становіцца ганаровым гараджанінам роднага Лансхута. У 1951 годзн ён — лаўрэат прэміі горада Мюнхен у галіне культуры. У 1958 В.Гейгер узнагароджваецца ордэнам «За заслугі ФРГ» I класа, у 1969 годзе — баварскім ордэнам «За заслугі».

Сын В.Гейгера, Рупрэхт Гейгер, быў таксама вядомым мастаком і скульптарам.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118538195 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Willi Geiger
  3. Willi Geiger // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — doi:10.1515/AKL
  4. http://www.theviennasecession.com/geiger-willi/
  5. Willi Geiger (painter) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  7. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118538195 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.