Рупунуні

Рупунуні (англ.: Rupununi) — геаграфічны рэгіён на поўдні Гаяны. Назва паходзіць ад аднайменнай ракі, якая ўпадае ў раку Эсекіба. Агульная плошча — болей за 11 200 км².
Рэгіён Рупунуні знаходзіцца ў межах Гвіяны, вызначаецца надзвычай багатай экалагічнай разнастайнасцю і ўключае саванны, хмызнякі, трапічны лес, балоты, поймавыя прырачныя і прыазёрныя землі. Саванны займаюць прыкладна 80% тэрыторыі.
Ландшафт пачаў фарміравацца каля 200 - 150 млн гадоў таму. Рупунуні мае складаную геалагічную пабудову, складзены пераважна старажытнымі вулканічнымі і асадкавымі пародамі. Знойдзены радовішчы пясчаніку, граніту, золата.
Рэгіён рэдка населены. Значную частку жыхароў складаюць індзейцы-аравакі з плямёнаў макусі, ваі-ваі, патамона, вапісіяна, якія займаюцца матычным земляробствам і жывёлагадоўляй. Дзякуючы адсутнасці актыўнай эксплуатацыі прыродных рэсурсаў у Рупунуні захавалася 80% сысуноў і 60% птушак ад сукупнай колькасці тых, што сустракаюцца ў Гаяне.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- rupununi.org Архівавана 7 мая 2015.
- The North Rupununi Community
- THE RUPUNUNI SAVANNAHS Архівавана 29 кастрычніка 2013.