Руская цывілізацыя
Руская цывілізацыя — канцэпцыя асобнай цывілізацыі[1], сфармаванай рускім народам[2] (у канструктывісцкім або прымардыялісцкім разуменні)[3].
Вызначэнне
[правіць | правіць зыходнік]Існуе тры розныя канцэпцыі рускай цывілізацыі[4]:
- адналінейнае развіццё (У. С. Салаўёў)
- шматлінейнае развіццё (М. Я. Данілеўскі)
- змяшаная канцэпцыя (П. М. Мілюкоў)
Філіп Бэгбі вылучаў рускую цывілізацыю як адну з 29 перыферыйных цывілізацый[5].
Арнольд Тойнбі пісаў, што руская цывілізацыя мае сціплыя культурныя дасягненні. М. Я. Данілеўскі і Освальд Шпенглер апісвалі яе хутчэй як феномен будучыні[6]. Шпэнглер лічыў, што рэформы Пятра I не адпавядалі традыцыям рускай цывілізацыі[7].
Сэмюэл Хантынгтан вызначаў рускую (славяна-праваслаўную[4]) цывілізацыю як прадукт візантыйскага ўплыву, мангольскага праўлення і самабытнасці Кіеўскай Русі[8].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Само існаванне расійскай цывілізацыі як феномена ставіцца пад сумнеў, некаторымі яна разглядаецца як «публіцыстычна-фальклорная міфалагема»[9].
А. В. Грынёў і І. Купрашкін лічаць, што тэорыя рускай цывілізацыі мае схаластычнае адценне і з’яўляецца толькі спробай прадставіць старыя ідэі еўразійцаў, славянафілаў, рэлігійных філосафаў і геапалітыкаў у новай цывілізацыйнай абгортцы[10].
Глядзіце таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Лексин Владимир Николаевич Русская цивилизация и русский народ // Журнал Института Наследия. — 2018. — № 2 (13). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2020.
- ↑ М. Н. Свистунов. Российская цивилизация и православие: диалектика их взаимоотношений и перспективы развития (руск.). mosgu.ru. Московский гуманитарный университет. — «ʻРусская цивилизацияʼ — это характеристика цивилизации по основополагающему, коренному народу, её создавшему — русскому народу, всегда составляющему подавляющее большинство населения страны» Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2020. Праверана 26 лютага 2020.
- ↑ Василик Владимир Русский народ. Русский мир. Русская цивилизация // Русин. — 2009. — № 1. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2020.
- ↑ а б Моисеева 2000, p. 196.
- ↑ Харченко Л. Н. Природа и цивилизация. Профильное обучение. 10—11 классы (руск.). — Directmedia, 2014. — С. 91—92. — 214 с. — ISBN 5446098358. — ISBN 9785446098354.
- ↑ A. L. Kroeber. Checklist of Civilizations and Culture (руск.). — Transaction Publishers, 2011. — С. 53. — 98 с. — ISBN 1412818532. — ISBN 9781412818537.
- ↑ Горелов Анатолий Алексеевич Ф. М. Достоевский: русская идея и русский социализм // Знание. Понимание. Умение. — 2017. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2023.
- ↑ Юрий Годин. Россия – Запад. Как сберечь Русскую православную цивилизацию (ситуационный анализ). — Litres, 2019. — С. 26. — ISBN 5041842000. — ISBN 9785041842000.
- ↑ Владимир Лексин. Русская цивилизация: феномен или фантом? (руск.) (11 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2020. Праверана 24 лютага 2020.
- ↑ Морозов 2014, p. 5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Н. М. Морозов. Концептуализация исторического знания о российской цивилизации на рубеже XX—XXI вв (руск.) / И. Ю. Николаева. — Кемерово: Практика, 2014. — ISBN 978-5-86338-069-8.
- Л. А. Моисеева. История цивилизаций КУРС ЛЕКЦИЙ (руск.). — «Феникс», 2000. — 259 с. — ISBN 5-222-01163-1.