Руслан Іванавіч Шэйка
Руслан Іванавіч Шэйка | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1963 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (2011) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Руслан Іванавіч Шэйка (нар. 10 чэрвеня 1963, в. Савейкі, Ляхавіцкі раён, Брэсцкай вобласць) — беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Член-карэспандэнт (2017), доктар сельскагаспадарчых навук (2011), дацэнт (2003).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1995).
З 1995 года ў Беларускім НДІ жывёлагадоўлі, з 2002 года загадчык лабараторыі. З 2018 па 2023 год дырэктар Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі[1][2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя даследаванні ў галіне павышэння эфектыўнасці вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі жывёлагадоўлі. Актыўна ўдзельнічаў у стварэнні беларускай мясной пароды свіней. З’яўляецца аўтарам і адказным выканаўцам створаных новых завадскіх тыпаў: «Задняпроўскі» і «Бярэзінскі» ў беларускай мясной пародзе, «Палескі» — у пароды ландрас, унутрыпароднага тыпу «Беларускі» — у пародзе дзюрок. Распрацаваў асноватворныя тэарэтычныя і метадалагічныя прыёмы і метады павышэння племянных і прадуктыўных якасцяў свіней матчыных і бацькавых парод; тэхналогію атрымання паміжпародных і пародна-лінейных гібрыдаў свіней з высокім гарантаваным эфектам гетэрозісу па адкормачных і мясных якасцях.
Аўтар больш за 250 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, 1 падручніка, 6 метадычных рэкамендацый, 10 патэнтаў і 1 аўтарскага пасведчання.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Селекционно-генетические основы выведения белорусской мясной породы свиней. Минск, 2001 (в соавт.).
- Интенсификация производства свинины на промышленной основе. Минск, 2004.
- Повышение продуктивных качеств свиней на основе принципов и методов племенной работы селекционно-гибридного центра. Жодино, 2005 (в соавт.).
- Приемы и методы в селекции свиней, обеспечивающие высокий эффект гетерозиса в системах гибридизации. Жодино, 2012.
- Свиноводство : учебник. Минск, 2013 (в соавт.).