Рустычны шрыфт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Folio14 рэкта Раманскага Вергілія  (руск.) змяшчае аўтарскі партрэт Вергілія.

Рустычны шрыфт (лац.: littera capitalis rustica) — старажытнарымскі каліграфічны шрыфт. З-за негатыўнай канатацыі, якая супрацьпастаўляе гэты шрыфт «цывілізаванай» форме рымскага капітальнага квадратнага шрыфта  (англ.)Бернхард Бішаф аддае перавагу назве кананізаваны шрыфт.

Рустыкальны шрыфт падобныя на капітальны квадратны шрыфт  (англ.), але менш жорсткі, на яго больш ўплываюць пяро з чарніламі і паверхня, на якой пішуць: папірус альбо пергамент. Літары танчэй і больш сціснутыя, выкарыстоўваецца значна больш выгнутых ліній, чым у квадратным шрыфце, і маюцца дэсцэндэрныя  (англ.) пашырэнні ніжэй базавай лініі.

Шрыфтом карысталіся ў перыяд з I па IX стагоддзе, часцей за ўсё паміж IV і VI стагоддзямі. Пасля V стагоддзя рустычны стыль пачаў выпадаць з выкарыстання, але яшчэ выкарыстоўваўся ў якасці шрыфта для загалоўкаў і назваў, разам з унцыялам, як шрыфт асноўнага тэксту.

Захавалася каля паўсотні рукапісаў, напісаных рустычным шрыфтом, у тым ліку чатыры копіі твораў Вяргілія (у тым ліку Ватыканскі Вергілій  (руск.) і Раманскі Вергілій), адна копія працы Тэрэнцыя і адна з прац Прудэнцыя  (руск.). Шрыфт звычайна выкарыстоўваецца для люксавых копій язычніцкіх аўтараў; для твораў хрысціянскіх аўтараў ім карысталіся Прудэнцый і Цэлій Седулій  (руск.).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]