Рут Уолер
Рут Уолер | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 жніўня 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 жніўня 1946 (24 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання |
Рут Уо́лер (англ.: Ruth S. Waller; 19 жніўня 1921, Каліфорнія, ЗША — 4 жніўня 1946, Мінск, БССР) — амерыканская місіянерка, член беларускай місіі ААН у справе дапамогі і аднаўлення (ЮННРА).
Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны Рут разам з мужам працавалі ў Мінску ў рамках місіі з удзелам грамадзян ЗША і Новай Зеландыі[1]. Задачай Адміністрацыі дапамогі і аднаўлення было аказанне эканамічнай дапамогі, рэпатрыяцыя і падтрымка ўцекачоў[2]. Уолер займалася арганізацыяй паставак у БССР прадуктаў, адзення, медыцынскіх прэпаратаў.
Улетку 1946 Рут Уолер выратавала трох хлопчыкаў, якія танулі ў возеры. Захварэўшы пасля гэтага на запаленне лёгкіх і менінгіт[1], 4 жніўня таго ж года[3] яна памерла. Пахаваная на Ваенных могілках Мінска.
Дзень памяці Рут Уолер штогод адзначаюць у пасольстве ЗША ў Беларусі і ў прадстаўніцтве ААН. У музеі Вялікай Айчыннай вайны створаны аддзел, прысвечаны памяці Рут Уолер[3].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Кіраўнік дыпмісіі ЗША наведаў магілу Рут Уолер. Грамадства. Радыё «Свабода» (8 жніўня 2012).
- ↑ Новы часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі ўсклаў кветкі на магілу супрацоўніцы ААН Рут Уолер у Мінску. Фота. БелаПАН (8 жніўня 2012).
- ↑ 3,0 3,1 Новы часовы павераны ЗША ўсклаў кветкі на Ваенных могілках. Грамадства. Наша Ніва (8 жніўня 2012).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць(руск.)