Рухавічок браўзера
Рухавічок браўзера з’яўляецца асноўным кампанентам кожнага вялікага вэб-браўзера. Асноўная задача рухавічка браўзера — пераўтварэнне дакументаў HTML і іншых рэсурсаў вэб-старонкі ў інтэрактыўнае візуальнае прадстаўленне на прыладзе карыстальніка.
Выкананне кода JavaScript — гэта асобная справа, кожны вялікі вэб-браўзер выкарыстоўвае для гэтага спецыяльны механізм — рухавічок Javascript. Мова Javascript была першапачаткова створана для выкарыстання ў браўзерах, але цяпер яна таксама выкарыстоўваецца ў іншых праграмах, таму рэалізацыя рухавічкоў Javascript аддзелена ад рухавічкоў браўзераў. У вэб-браўзеры гэтыя два механізмы працуюць узгоднена праз агульную структуру даных DOM.
Рухавічкі браўзераў таксама выкарыстоўваюцца ў іншых тыпах праграм, акрамя вэб-браўзераў. Паштовым кліентам яны патрэбныя для адлюстравання электроннай пошты ў фармаце HTML. Фреймворк Electron, які працуе на аснове рухавічка браўзера Google Chromium, выкарыстоўваўся для стварэння праграм для персанальных камп’ютараў.
Вядомыя рухавічкі[правіць | правіць зыходнік]
- Apple стварыла рухавічок WebKit для свайго браўзера Safari на аснове рухавічка KHTML праекта KDE. Усе браўзеры для iOS павінны выкарыстоўваць WebKit у якасці рухавічка.[1]
- Google першапачаткова выкарыстоўваў WebKit для свайго браўзера Chrome, але пазней стварыў уласны механізм Blink на яго аснове.[2] Усе браўзеры на базе Chromium выкарыстоўваюць Blink, як і праграмы, створаныя з дапамогай Chromium Embedded Framework, Electron або любога іншага фрэймфорка, які выкарыстоўвае Chromium.
- Microsoft мае два прапрыетарныя рухавічкі — Trident і EdgeHTML. Trident выкарыстоўваецца ў браўзеры Internet Explorer. EdgeHTML быў арыгінальным рухавічком браўзера Edge, але пазней Microsoft вырашыла перайсці на рухавічок Blink.[3] EdgeHTML працягвае выкарыстоўвацца ў некаторых праграмах.
- Mozilla распрацоўвае механізм Gecko для свайго браўзера Firefox і паштовага кліента Thunderbird.
Зноскі
- ↑ Open-sourcing Chrome on iOS! (англ.) (2017). Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Bright, Peter. Google going its own way, forking WebKit rendering engine (англ.). Ars Technica. Conde Nast (3 красавіка 2013). Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Microsoft Edge Browser To Get New Rendering Engine but EdgeHTML Continues (англ.). Redmond Mag (10 снежня 2018). Праверана 29 студзеня 2023.