Рух Палікота

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рух Палікота
Выява лагатыпа
Лідар Януш Палікот
Дата заснавання 2010
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія сацыял-лібералізм, антыклерыкалізм
Месцаў у Сейме 40 з 460
Месцаў у Сенаце 0 з 100
Сайт ruchpalikota.org.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рух Палікота, РП (польск.: Ruch Palikota) — ліберальна-антыклерыкальная палітычная партыя ў Польшчы.

Рух Палікота — фактычна персанальная партыя эксцэнтрычнага палітыка Януша Палікота[1]. Пра стварэнне новай партыі было абвешчана летам 2010 года, калі Палікот канчаткова пасварыўся з кіраўніцтвам партыі Грамадзянская платформа. 6 кастрычніка 2010 года Палікот выйшаў з ГП і хутка стварыў Рух падтрымкі, які ў 2011 годзе быў перааформлены пад сучаснай назвай. Паводле першых вынікаў парламенцкіх выбараў 9 кастрычніка 2011 года партыя павінна ўвайсці ў Сейм Польшчы і стварыць даволі буйную (магчыма, трэцюю пасля Грамадзянская платформы і Закона і справядлівасці) фракцыю[1].

Асноўныя пункты праграмы партыі перад парламенцкімі выбарамі 2011 года:

  1. спыненне фінансавання рэлігійных арганізацый (перш за ўсё, каталіцкай царквы)
  2. спыненне дзейнасці каталіцкай царквы ў школах
  3. легалізацыя «партнёрскіх саюзаў» для гетэра- і гомасэксуальных пар
  4. легалізацыя абароту лёгкіх наркотыкаў
  5. легалізацыя абортаў
  6. раўнанне жаночых і мужчынскіх пенсій
  7. бясплатныя прэзерватывы і іншыя сродкі кантрацэпцыі
  8. бясплатны доступ у Інтэрнэт
  9. барацьба з бюракратыяй
  10. скасаванне Сената і памяншэнне ліку дэпутатаў Сейма да 360
  11. падтрымка малога прадпрымальніцтва
  12. барацьба з бюджэтным дэфіцытам
  13. скарачэнне выдаткаў на войска

Зноскі