Ручайнікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ручайнікі
Hydropsyche.pellucidula.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trichoptera Kirby, 1813

Падатрады
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  115095
NCBI  30263
EOL  1101
FW  134123

Ручайнікі, шыцікі, валасакрылыя (Trichoptera) — атрад насякомых.

Падзяляецца на 3 падатрады, да 45 сямействаў, больш за 10 тыс. відаў.

Пашыраны паўсюдна. Дарослыя жывуць на сушы каля вады, лічынкі і кукалкі — пераважна ў вадзе. Водныя лічынкі — індыкатары добрай якасці вады і высокай прадукцыйнасці вадаёма. На Беларусі найбольш трапляюцца ручайнік вялікі, ручайнік сеткаваты і іншыя віды з родаў лімнафілюс, маланна, стэнафілакс і інш.; водныя лічынкі ручайнікаў называюцца шыцікамі.

Даўжыня да 3 см. Цела бурае ці шэрае. Дзве пары перапончатых крылаў укрыты валаскамі. Дарослыя не кормяцца.

«Хатка» лічынкі з дробных ракавінак

Лічынкі (ротавы апарат грызучы) кормяцца рэшткамі раслін, ёсць драпежнікі; маюць тры пары ног. У большасці відаў растуць і развіваюцца ў трубках-чахольчыках («хатках») з пясчынак, ракавінак, частак раслін, склееных павуціннем, што выдзяляецца спецыяльнымі залозамі. Дыхаюць паверхняй цела і трахейнымі шчэлепамі. Рухаюцца разам з «хаткай». Кукалкі таксама рухомыя.

Лічынкі і кукалкі — корм для рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ручайнікі // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.