Рыбец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рыбец
Vimba vimba.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vimba vimba (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  638914
NCBI  155067
EOL  994546

Рыбе́ц, рыбец звычайны, сырць (Vimba vimba), беларускія народныя назвы: цырта, падусварыба з сямейства карпавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дасягае даўжыні 50 см і масы 3 кг, максімальны ўзрост — 17 гадоў. Цела ўмерана падоўжанае, злёгку сціснутае з бакоў, укрытае адносна буйной шчыльнай луской. У бакавой лініі 56-64 лускавінкі. Паміж галавой і спінным плаўніком свабоднае ад лускі паглыбленне, раўчук, за спінным плаўніком укрыты лускою кіль (паміж брушнымі і анальным плаўнікамі без лускі). Плаўнікі жаўтаватага колеру. Спінны плаўнік кароткі, з 3 простымі і 8-10 разгалінаванымі прамянямі. Анальны плаўнік падоўжаны, мае 3 простыя промні і 17-21 разгалінаваныя. Галава падоўжаная. Рот ніжні, высоўны, паўмесяцавы, рыла з мясістым прыдаткам. Афарбоўка цела серабрыстая, у перыяд нерасту спіна і бакі цямнеюць, парныя плаўнікі чырванеюць, у самцоў з'яўляюцца эпітэліяльныя бугаркі.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Рыбец на паштовай марцы Беларусі

Пашыраны ў басейнах Паўночнага, Балтыйскага, Азоўскага, Чорнага і Каспійскага мораў. У Беларусі ёсць у рэках басейнаў Нёмана, Дняпра, Заходняй Дзвіны і Заходняга Буга.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Полавай спеласці дасягае ва ўзросте 4 гадоў. Размнажаецца ў рэках. Нерастуе ў маі пры тэмпературы 17—19 °C. Корміцца доннымі беспазваночнымі, лічынкамі насякомых, ракападобнымі, часам дробнай рыбай.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Аб'ект промыслу і развядзення. Мяса белае і вельмі смачнае, у вэнджаным выглядзе высока цэніцца.

Ахоўны статус[правіць | правіць зыходнік]

Рыбец занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (з 1981 г.), Чырвоную кнігу Польшчы, Дадатак III Бернскай канвенцыі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 485. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  • Жукаў П. І Рыбец // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 389—390. — 599 с. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)