Рыгор Абрамавіч Духан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рыгор Абрамавіч Духан
Дата нараджэння 25 верасня (7 кастрычніка) 1897
Месца нараджэння
Дата смерці 20 верасня 1945(1945-09-20) (47 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Абрам Рыгоравіч Духан
Род дзейнасці урач
Навуковая сфера ахова здароўя
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
значык «Выдатнік аховы здароўя»

Рыгор Абрамавіч Духан (25 верасня 1897, Віцебск — 20 верасня 1945, Мінск) — беларускі арганізатар аховы здароўя. Яго сын — беларускі архітэктар Абрам Рыгоравіч Духан.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў медыцынскі факультэт БДУ (1925). Старэйшы інспектар Наркамздрава БССР (1925—1926). Старшы навуковы супрацоўнік сектара арганізацыі аховы здароўя Інстытута арганізацыі аховы здароўя і сацыяльнай гігіены (1929—1938). Галоўны ўрач цэнтральнай рабочай паліклінікі (1933—1939); загадчык Мінскім гарадскім аддзелам аховы здароўя (1939—1940); галоўны ўрач цэнтральнай дзіцячай паліклінікі ў Мінску (1940—1941).

У час Вялікай Айчыннай вайны галоўны ўрач адзінага дыспансера ў Саратаве (1941); загадчык гарадскім аддзелам аховы здароўя ў Фрунзе (1941—1944).
Галоўны ўрач цэнтральнай паліклінікі ў Мінску (1944—1945), адначасова выконваў абавязкі загадчыка кафедры арганізацыі аховы здароўя Мінскага медыцынскага інстытута (1945).

Дэпутат, член выканкама Мінскага гарадскога Савета (1939).

Памёр і пахаваны ў Мінску.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «О применении таллия для эпиляции в борьбе с грибковыми заболеваниями волос», 1928
  • «Пapxi, як ix лячыць i як ад ix усцерагчыся», 1929
  • «Грыбковыя хваробы скуры i арганiзацыя барацьбы з iмi», 1932

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]