Рыгор Аўдзеевіч Жэбіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Аўдзеевіч Жэбіт
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1928(1928-10-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лістапада 2007(2007-11-26) (79 гадоў)
Род дзейнасці філосаф
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Альма-матар

Рыгор Аўдзеевіч Жэбіт (10 кастрычніка 1928, в. Лісцвін, Хойніцкі раён — 26(27?) лістапада 2007) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (2003).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1951 годзе Ленінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзэ. Служыў у Ваенна-марскім флоце, капітан 3-га рангу. 3 1972 года ў Інстытуце філасофіі і права АН Беларусі. 3 1980 года вучоны сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН Беларусі. У 1982—2006 гадах у Інстытуце філасофіі НАН Беларусі, з 1992 года загадчык аддзела.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя работы па сацыяльна-філасофскіх праблемах арганізацыі і кіравання, кадравай палітыкі, масавых камунікацый, тэорыі і практыкі арганізацыйна-кіраўніцкай дзейнасці ў сферы адукацыі.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Кадровый потенциал как главный резерв общества. Минск, 1999;
  • Организационно-управленческая деятельность: опыт системного анализа и синтеза соцнально-философского н экономико-правового аспектов. Минск, 2003.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]