Паселіцкі сельсавет
Паселіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Хойніцкі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Паселічы |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2020) | 1 104 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт | |
Пасе́ліцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Паселічы.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Веляцінскага, Звіняцкаўскага, Мархлеўскага і Пудакоўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Хойніцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 30 чэрвеня 1966 года ў склад сельсавета з Небытаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Гарошкаў, Карчовае, Кастрычнік і Чырвоны Араты)[1].
29 снежня 2009 года пасёлак Карпілаўка быў пераўтвораны ў вёску, а вёска Пятраш — у пасёлак[2]. 2 лістапада 2009 года ліквідаваны пасёлак Чырвоная Зара[3]. 20 мая 2010 года ліквідавана вёска Карпілаўка, а яе тэрыторыя далучана да аграгарадка Веляцін[4]. 21 верасня 2010 года ліквідавана вёска Гарошкаў[5]. 15 лістапада 2018 года ліквідавана вёска Берасцечка[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1265 чалавек[7], з іх 89,0 % — беларусы, 7,4 % — рускія, 2,7 % — украінцы[8].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
- ↑ Решение Хойникского районного Совета депутатов от 29.12.2008 № 108 О переименовании сельских населенных пунктов Хойникского района
- ↑ Решение Хойникского районного Совета депутатов от 2 ноября 2009 г. № 41 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Хойникского района
- ↑ Решение Хойникского районного Совета депутатов от 20 мая 2010 г. № 10 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Поселичского сельсовета
- ↑ Решение Хойникского районного Совета депутатов от 21.09.2010 г. № 25 Об упразднении сельских населенных пунктов Хойникского района
- ↑ Решение Хойникского районного Совета депутатов от 15 ноября 2018 г. № 33 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Хойникского района
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.