Рыгор Самуілавіч Жалязняк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рыгор Самуілавіч Жалязняк
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння верасень 1914
Месца нараджэння
Дата смерці жнівень 1942 (27 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Рыгор Самуілавіч Жалязняк (верасень 1914, Віцебск1942) — беларускі паэт і крытык. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў верасні 1914 г. у горадзе Віцебску ў сям'і рабочага. Вучыўся ў Віцебскім фабрычна-заводскім вучылішчы чыгуначнікаў (1930—1931), працаваў у дэпо, літсупрацоўнікам у газеце «Віцебскі пралетарый» (1931—1932), займаўся ў Віцебскім кінатэхнікуме на сцэнарным аддзяленні (1932—1933). Паступіў у Ленінградскі дзяржаўны інстытут гісторыі, філасофіі, літаратуры і лінгвістыкі, а ў 1936 годзе перавёўся на філалагічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1938) вучыўся тры гады ў аспірантуры. Напісаў кандыдацкую дысертацыю «Паэзія М. А. Багдановіча».

Загінуў у 1942 годзе пры абароне Ленінграда.

Першыя творы надрукаваў у 1931 годзе. У 1934 годзе ў Віцебску выйшаў зборнік вершаў «Вясновыя будні».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.5.: Бібліяграфічны даведнік / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — 720 с. — 15 000 экз.