Рыгор Сямёнавіч Кавалёў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рыгор Сямёнавіч Кавалёў
Kovalev GrigorSemenov.jpg
Дата нараджэння 8 мая 1902(1902-05-08)
Месца нараджэння вёска Вялікая Крушынаўка, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць
Дата смерці 18 жніўня 1944(1944-08-18) (42 гады)
Месца смерці Шаўляйскі раён
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19241944 (з перарывам)
Званне
Сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Рыгор Сямёнавіч Кавалёў (1902—1944) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рыгор Кавалёў нарадзіўся 25 красавіка (па новаму стылю — 8 мая) 1902 года у вёсцы Вялікая Крушынаўка (цяпер — Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці). У 19241928 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай чырвонай Арміі. З 1932 года працаваў старшынёй калгаса на радзіме. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны апынуўся ў акупацыі і ўступіў байцом у партызанскі атрад. У жніўні 1944 года быў другі раз прызваны ў армію, быў стралком 2-й матастралковай быгады 3-га гвардзейскага танкавага корпуса(руск.) бел. 5-й гвардзейскай танкавай арміі(руск.) бел. 1-га Прыбалтыйскага фронту. Вызначыўся падчас Шаўляйскай аперацыі(руск.) бел.[1].

18 жніўня 1944 года Кавалёў знаходзіўся сярод савецкіх байцоў, якія абаранялі вышыню на захадзе ад Шаўляя ад магутнай кантратакі батальёна пяхоты ворага, 23 танкаў і 9 бранетранспарцёраў. У крытычны момант бою Кавалёў са звязкай ручных гранат кінуўся пад нямецкі танк, коштам свайго жыцця знішчыўшы яго. Першапачаткова быў пахаваны ў літоўскай вёсцы Купры, але потым быў перапахаваны ў мястэчку Гінкунай Шаўляйскага раёна Літвы[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданяў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі сяржант Рыгор Кавалёў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Герои Советского Союза — могилевчане. — Минск, 1965.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.