Рыгор Якаўлевіч Белкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Рыгор Якаўлевіч Белкін (руск.: Белкин Григорий Яковлевич; 1896, Мазыр1954, Арэнбург) — савецкі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Прафесар (1929)

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Да 1929 празектар кафедры паталагічнай анатоміі Ленінградскага ветэрынарнага інстытута. З 1929 загадчык кафедры паталагічнай анатоміі Віцебскага вет. ін-та. У гэтым жа годзе яго зацвердзілі ў вучоным званні прафесара. У 1938 году яму прысуджана вучоная ступень доктара ветэрынарных навук (без абароны дысертацыі). З 1938 па 1941 год ён быў дырэктарам Віцебскага ветінстытута.
З 1941 загадваў кафедрай паталагічнай анатоміі Арэнбургскага сельгасінстытута, а ў 1944-1949 з'яўляўся тут прарэктарам па вучэбнай рабоце. Апублікаваў 30 друкаваных прац. У 1937-1946 быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР першага склікання.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]