Рыка Грос

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыка Грос
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя біятлон[1]
Нарадзіўся 22 жніўня 1970(1970-08-22) (53 гады)
Грамадзянства
Рост 179 см
Вага 75 кг
Афіцыйны сайт (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыка Грос (ням.: Ricco Groß; нар. 22 жніўня 1970 года, Бад-Шлема, акруга Карл-Маркс-Штат, ГДР) — адзін з самых тытулаваных нямецкіх біятланістаў, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён, дзевяціразовы чэмпіён свету па біятлоне. Мае на сваім рахунку некалькі стартаў у кубку свету па лыжных гонках.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рыка Грос нарадзіўся ў пасёлку Бад-Шлема на паўднёвым усходзе Германіі, зараз жыве ў Рупольдынгу — адным з найбуйнейшых цэнтраў сусветнага біятлона. Біятлонам Рыка захапіўся ў 1983 годзе, а ў 1990 годзе трапіў у нацыянальную зборную каманды Германіі.

Перамог у эстафетах на зімовых Алімпійскіх гульнях 1992, 1994 і 1998 гадоў і на Чэмпіянатах свету 1991, 1995 і 1997 гадоў. Рыка Грос у далейшым выйграў эстафетнае золата зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года і чэмпіянатаў свету 2003 і 2004 гадоў. Першую перамогу ў індывідуальным спаборніцтве на чэмпіянаце свету Грос атрымаў у 1997 годзе ў Брэзна-Асрблье. У сезоне 2006/2007 гадоў ён скончыў кар’еру ў біятлоне.

Са жніўня 2015 па 30 красавіка 2018 года быў старшым трэнерам мужчынскай зборнай Расіі па біятлоне. У маі 2018 года нямецкі спецыяліст узначаліў мужчынскую зборную Аўстрыі па біятлоне.

Зноскі

  1. Biathlon.com.ua — 2006. Праверана 27 мая 2022.