Плошча Карла Маркса (Свіслач)
Плошча Карла Маркса — цэнтральная плошча ў г. Свіслачы Гродзенскай вобласці.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/%C5%9Avis%C5%82a%C4%8D._%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%87_%281795%29._%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA.jpg/220px-%C5%9Avis%C5%82a%C4%8D._%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%87_%281795%29._%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA.jpg)
Гістарычна насіла назву Рынак або Гімназічная плошча. Апошняя назва фактычна датычылася ўсёй плошчы, але магла таксама выкарыстоўвацца як азначэнне толькі заходняй яе часткі, якая прылягала да гімназічнага ансамбля[1]. Жонка графа Вінцэнта Тышкевіча Тэрэза Панятоўская адразу пасля замужжа запатрабавала перабудаваць Свіслач так, каб мястэчка было падобнае да Варшавы. Тышкевічам была праведзена поўная перапланіроўка мястэчка. У цэнтры створана прасторная чатырохбаковая плошча. Ад плошчы, як промні сонца, разыходзіліся прамыя вуліцы: Мсцібаўская (Каліноўскага), Брэсцкая (Леніна), Гродзенская (Камсамольская), Варшаўская (Савецкая), Рудаўская (Першамайская) і Дворная (Дзяржынскага)[2].
Па ўспамінах графа Лявона Патоцкага «ў самым цэнтры мястэчка была квадратная рыначная плошча, упрыгожаная абеліскам, што завяршаўся пазалочаным шпілем. Вялі да яго з чатырох бакоў шырокія, пад шнур пракладзеныя вуліцы, забудаваныя ладнымі дамамі, пакрытымі гонтай… У самым цэнтры рынкавай плошчы, паміж вуліцамі Мсцібаўскай і Рудаўскай, узвышалася прамавугольнае збудаванне, пабудаванае з каменя, з 48 крамамі… На самой плошчы пяць заезных двароў: пад Арлом, Аленем, Волам, Аднарогам і Лебедзем. У адным куце аптэка, у іншым — кафенгаўз (кавярня), самавіты, з більярдам, для забавы прыезджых. Насупраць кафенгаўза распасціраўся вялікі пляц, на левым боку якога знаходзіўся драўляны парафіяльны касцёл з вежай і гадзіннікам…»[3].
Зноскі
- ↑ С. Л. Раманаў. АРХІТЭКТУРА І ТАПАГРАФІЯ МЯСТЭЧКА СВІСЛАЧ У ХІХ ст.
- ↑ Праект «Бацькаўшчына»: Свіслаччына. Мінулае і сучаснае
- ↑ Праект «Бацькаўшчына»: Мінулае і сучаснае побач. 12 Мая’22(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2022. Праверана 12 ліпеня 2022.