Абеліск (Свіслач)
Помнік | |
Абеліск | |
---|---|
![]() | |
53°02′12″ пн. ш. 24°05′39″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Заснавальнік | Вінцэнт Тышкевіч |
Дата заснавання | XVIII стагоддзе |
Абеліск — помнік у г. Свіслачы Гродзенскай вобласці, размешчаны ў цэнтры плошчы Карла Маркса.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
20-метровы абеліск з пазалочаным шарам і шпілем быў узведзены графам Вікенціем Тышкевічам у цэнтры рынкавай плошчы ў другой палове XVIII стагоддзя ў гонар знакамітага Свіслацкага кірмашу як сімвал дабрабыту і працвітання мястэчка[1].
У верасні 1939 года абеліск быў разбураны. Паводле легенды, калі ў 1939 годзе шпіль быў падарваны, знайшлі капсулу з пасланнем аб тым, што горад будзе квітнець, пакуль стаіць гэты слуп[1].
У 2017 годзе, перад абласным фестывалем працаўнікоў вёскі «Дажынкі», шпіль быў адноўлены за кошт Ваўкавыскага мясакамбіната, Беллакта, «Новы Двор-Агра» і жыхароў раёна, пра што сведчыць шыльда[1].
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Абеліск (Свіслач) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Абеліск (Свіслач) на сайце «Архіварта»