Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар францысканцаў (Свіслач)
Славутасць | |
Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар францысканцаў | |
---|---|
![]() Касцёл на малюнку Напалеона Орды. 1875 | |
53°02′07″ пн. ш. 24°05′40″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Ордэнская прыналежнасць | францысканцы |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства і архітэктура барока[d] |
Дата пабудовы | 1754 |
Дата скасавання | 1860-я |
Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар францысканцаў — колішні рымска-каталіцкі культавы комплекс у г. Свіслачы Гродзенскай вобласці. Знаходзіўся ў цэнтры мястэчка, на Гімназічнай плошчы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fc/%C5%9Avis%C5%82a%C4%8D%2C_Gimnazi%C4%8Dny._%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%87%2C_%D0%93%D1%96%D0%BC%D0%BD%D0%B0%D0%B7%D1%96%D1%87%D0%BD%D1%8B_%28N._Orda%2C_7.07.1868%29.jpg/220px-%C5%9Avis%C5%82a%C4%8D%2C_Gimnazi%C4%8Dny._%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%87%2C_%D0%93%D1%96%D0%BC%D0%BD%D0%B0%D0%B7%D1%96%D1%87%D0%BD%D1%8B_%28N._Orda%2C_7.07.1868%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4b/%C5%9Avis%C5%82a%C4%8D%2C_Gimnazi%C4%8Dny._%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%87%2C_%D0%93%D1%96%D0%BC%D0%BD%D0%B0%D0%B7%D1%96%D1%87%D0%BD%D1%8B_%281835%29.jpg/220px-%C5%9Avis%C5%82a%C4%8D%2C_Gimnazi%C4%8Dny._%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%87%2C_%D0%93%D1%96%D0%BC%D0%BD%D0%B0%D0%B7%D1%96%D1%87%D0%BD%D1%8B_%281835%29.jpg)
Драўляны касцёл быў пабудаваны паміж 1633 і 1654 (1666) гг., знаходзіўся пад апекай езуітаў. Рэестры 1709 і 1721 гг. даюць апісанне драўлянага храма пад 2-схільным гонтавым дахам, пасярэдзіне якога ўзвышалася вежачка-званіца з цыбулепадобнай галоўкай; у інтэр’еры на столі меўся роспіс. У 1705 г. пры касцёле гродзенская харунжая Аленай Яаннай з Агінскіх заснавала францысканскі кляштар, надзяліўшы яго 45 тыс. «золотовок», маёнткам Глядавічы і в. Індура; 7 тыс. «золотовок» падараваў лоўчы Уладзіслаў Кміта Трэмбалеўскі. У 1733 г. касцёл згадваецца ў дрэнным стане.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/21/%C5%9Avis%C5%82a%C4%8D%2C_Gimnazi%C4%8Dny._%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%87%2C_%D0%93%D1%96%D0%BC%D0%BD%D0%B0%D0%B7%D1%96%D1%87%D0%BD%D1%8B_%281879%29.jpg/220px-%C5%9Avis%C5%82a%C4%8D%2C_Gimnazi%C4%8Dny._%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%87%2C_%D0%93%D1%96%D0%BC%D0%BD%D0%B0%D0%B7%D1%96%D1%87%D0%BD%D1%8B_%281879%29.jpg)
Новы драўляны храм пабудаваны ў 1754 г. ўладальнікамі мястэчка Тышкевічамі. У 1793 г. створана парафія. Скасаваны ў 1832 г. і перададзены ў 1850-я гг. ваеннаму ведамству. У 1860-я гг. касцёл закрыты і разабраны; будаўнічы матэрыял выкарыстаны на ўзвядзенне праваслаўнага храма ў в. Лаша. Намаганні ўладальніцы маёнтка графіні Красінскай у 1905 г. пабудаваць на выкупленай зямлі мураваны храм не прынеслі вынікаў з-за пярэчання гродзенскага і брэсцкага праваслаўнага епіскапа Міхаіла.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fc/%C5%9Avis%C5%82a%C4%8D%2C_Rynak%2C_Franci%C5%A1kanski._%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%87%2C_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA%2C_%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%96%D1%88%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%281879%29.jpg/220px-%C5%9Avis%C5%82a%C4%8D%2C_Rynak%2C_Franci%C5%A1kanski._%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%87%2C_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA%2C_%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%96%D1%88%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%281879%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/88/%C5%9Avis%C5%82a%C4%8D._%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%87_%281795%29._%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%96%D1%88%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%BA%D0%B0%D1%81%D1%8C%D1%86%D1%91%D0%BB.jpg/220px-%C5%9Avis%C5%82a%C4%8D._%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%87_%281795%29._%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%96%D1%88%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%BA%D0%B0%D1%81%D1%8C%D1%86%D1%91%D0%BB.jpg)
Касцёл — твор народнага драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока. Храм быў вырашаны прамавугольным зрубам з трохграннай апсідай, двухсхільны гонтавы дах над якой пераходзіў у вальмавы і завяршаўся сігнатуркай. Над фасадам узвышалася двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца. Асіметрыю ў кампазіцыю будынка ўносіла бакавая прамавугольная сакрысція. Вертыкальна ашаляваныя фасады чляніліся прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Рэестры адзначаюць 3 алтары, у галоўным з якіх знаходзіўся абраз «Найсвяцейшая Дзева Марыя і Св. Францішак» са старога касцёла; бакавыя алтары прысвячаліся Св. Антонію Падуанскаму і Св. Юзафу. Пералічваюцца манстранцыя «аўгсбургскай работы», пазітыў, рака Св. Антонія, 2 скульптуры Хрыста і амбон. Падлога ў храме была выкладзена мураванымі плітамі, у прэсбітэрыі — мармуровымі. Перад касцёлам стаяла шмат’ярусная званіца з гадзіннікам.
Кляштар
[правіць | правіць зыходнік]Жылы корпус першапачаткова быў драўляны, уключаў трапезную, 6 келляў і 4 спальні. У 1799 г. ўжо стаяў мураваны 2-павярховы корпус з цаглянымі падлогамі і скляпеннямі; унізе знаходзіліся трапезная, кладоўка, склад і амбар. У 1817 г. дах пакрыты чарапіцай. Поводле рэестра 1721 г. кляштарны комплекс уключаў таксама фортку, шэраг гаспадарчых пабудоў, дзяцінец, агарод, могілкі са званіцай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла і кляштар францысканцаў // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 453. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- Храмы паводле алфавіта
- З’явіліся ў 1754 годзе
- Зніклі ў 1860-я гады
- Драўляныя касцёлы Беларусі
- 1754 год у Беларусі
- Францысканскія кляштары Беларусі
- Храмы Свіслацкага раёна
- Славутасці Свіслачы
- Збудаванні Беларусі ў стылі барока
- Помнікі беларускага народнага дойлідства
- Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя расійскімі ўладамі