Рынчын-дацан
Манастыр | |
Рынчын-дацан | |
---|---|
Ринчин-дацан | |
| |
54°53′47″ пн. ш. 83°06′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Месцазнаходжанне | Новасібірск |
Канфесія | тыбецкі будызм |
Тып | дацан |
Дата заснавання | 2015 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рынчын-дацан (руск.: Ринчин-дацан) — будыйскі храм (дацан) у Савецкім раёне Новасібірска, адкрыты ў 2015 годзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 2012 годзе, дзякуючы ахвяраванням буратаў і іншых прыхільнікаў, у мікрараёне Ніжняя Яльцоўка пачалося будаўніцтва дацана[1]. 6 чэрвеня 2015 года на ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі восем лам з Новасібірска, Хакасіі, Бураціі, Тувы і Горнага Алтая, яны абышлі храм няцотную колькасць разоў па ходу сонца, пасля чаго раздалі асвячоны рыс прыхаджанам.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Будынак будыйскага храма ўяўляе сабою васьмісценны Сахюусан-дуган[1]. Некаторыя алтарныя прадметы для храма прывезены з Непала. Плошча храма - 151,5 м², плошча зямельнага ўчастка — 9,4 тыс. м²[2].
Побач з будыйскім храмам знаходзяцца 2 бурацкія юрты, у якіх наведвальнікаў знаёмяць з побытам і культурай качавых народаў, запрашаюць на прыём у адмыслоўца па тыбецкай медыцыне, а таксама частуюць бурацкай нацыянальнай стравай — буузамі[1].
Адрас (руск.): 630060, Новосибирск, Нижняя Ельцовка, улица Зеленая Горка, 1/1а (прыпынак «Институт Гидроцветмет»)[1].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Прыхаджане перад храмам.
-
Адна з юрт.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Рынчын-дацан на Вікісховішчы |