Рыхард Берг
| Рыхард Берг | |
|---|---|
| шведск.: Johan Edvard Bergh | |
| | |
| Род дзейнасці | настаўнік мастацтва, мастак |
| Дата нараджэння | 28 снежня 1858[1][2][…] |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 29 студзеня 1919[1][2][…] (60 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Johan Edvard Bergh[d][2] |
| Маці | Amanda Helander[d] |
| Жонка | Gerda Ingeborg Winkrans[d] |
| Дзеці | Maja Bergh Holtermann[d] і Kerstin Bergh-Bergman[d] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды і прэміі | |
| Аўтограф |
|
Свен Рыхард Берг (28 снежня 1858 — 29 студзеня 1919) — шведскі мастак-пейзажыст і партрэтыст, мастацтвазнавец, педагог. Дырэктар нацыянальнага музея Швецыі (з 1915).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын Юхана Эдварда Берга, заснавальніка новай шведскай школы пейзажыстаў. Скончыўшы ў 1881 годзе Шведскую каралеўскую акадэмію вольных мастацтваў, адправіўся ў Францыю, дзе пасяліўся ў калоніі мастакоў у Грэ-сюр-Луэн. Пазней, у Парыжы быў слухачом Акадэміі Каларосі. Вучань Жан-Поля Ларана.
Выявіў цікавасць да сімвалізму і псіхалогіі і выкарыстоўваў яе метады і падыходы ў сваім мастацтве. Неўзабаве зарэкамендаваў сябе на радзіме як таленавіты мастак-партрэтыст, хаця яго пейзажы адыграюць у будучыні важную ролю ў развіцці шведскага рамантычнага нацыяналізму. Яго карціны 1880-х гадоў характарызуюцца пераважным рэалізмам з элементамі рамантызму. У 1883 годзе ўпершыню выставіў свае карціны ў дацкім дзяржаўным музеі мастацтваў у Капенгагене і парыжскім Салоне.
Яго пэндзлю належаць партрэты шэрагу вядомых дзеячаў шведскай культуры, навукі і палітыкі ў тым ліку, Аўгуста Стрындберга, Евы Бан’е, Элен Кей, Густава Фродынга, Карла Яльмары Брантынга і інш.
У 1893 годзе Р. Берг разам з некалькімі аднадумцамі заснаваў у Варбергу калонію мастакоў, якая пазней паклала пачатак так званай варберскай школе жывапісу, стварыў там шэраг пейзажаў (з 1893 па 1896). З 1905 года жыў пад Стакгольмам.
Аўтар некалькіх кніг пра мастацтва. У лютым 1915 года ўзначаліў Нацыянальны музей Швецыі. 31 кастрычніка 1917 г. быў удастоены звання доктара honoris causa ў галіне філасофіі.