Рэастатна-кантактарная сістэма кіравання

З пляцоўкі Вікіпедыя
Рэастатны кантролер КСП-1А электрацягніка ЭР2

Рэастатна-кантактарная сістэма кіравання (скар. РКСК) — комплекс электрамеханічнага абсталявання, прызначанага для рэгулявання току ў абмотках цягавых электрарухавікоў (ЦЭР) рухомага складу метрапалітэна, трамвая, тралейбуса і чыгунак.

Прынцып дзеяння[правіць | правіць зыходнік]

Існуе тры метады кіравання калектарным электрарухавіком — праз змену напружання на якары, праз змену супраціўлення электрычнага ланцуга якара, праз змену патоку ўзбуджэння.

Кіраванне праз змену напружання на якары ажыццяўляецца праз змену схемы злучэння электрарухавікоў. Існуюць тры асноўныя тыпы злучэння: паслядоўнае — усе рухавікі злучаны паслядоўна, паслядоўна-паралельнае злучэнне (ці серыесна-паралельнае, лац.: series — паслядоўнасць) утварае некалькі паралельных электрычных ланцугоў, дзе паслядоўна два ці болей ЦЭР, і паралельнае злучэнне — утварае некалькі электрычных ланцугоў з двума паслядоўна злучанымі электрарухавікамі.

Кіраванне праз змену супраціўлення электрычнага ланцуга якара ажыццяўляецца праз увод у ланцуг якара баластных супраціўленняў, якія аб'яднаны у пускавы або, у выпадку, калі на транспартным сродку маецца дынамічнае тармажэнне, пуска-тармазны рэастат. Рэастат можа быць выкананы як асобнымі рэзістарамі, якія перамыкаюцца з дапамогай кантактараў, так і адзіным апаратам. З прычыны таго, што нагрэў рэзістараў можа прывесці да іх перагарвання, доўгі рух транспартнага сродку на рэастатных пазіцыях рэастатнага кантролера не дапускаецца. Каб пазбегнуць нагрэву, у большасці выпадкаў у канструкцыі РКСК прадугледжана актыўнае абдзіманне супраціўленняў.

Кіраванне праз змену патоку ўзбуджэння ажыццяўляецца праз падключэнне рэзістараў ці іншых шунціравальных прылад. Пры гэтым частка току праходзіць па рэзістарах у абыход абмоткі ўзбуджэння — ўзбуджэнне зніжаецца, супрацьЭРС якара падае, а значыць якарны ток і частата кручэння растуць. З-за пагаршэння камутацыі (павышэння іскрэння) на калектары пры працы на аслабленым ўзбуджэнні, асабліва на пераходных рэжымах, гэты спосаб рэгулявання можа выкарыстоўвацца толькі тады, калі дыяпазон іншых метадаў рэгулявання ўжо скончыўся — рэастат выведзены, а для пераходу на наступнае злучэнне развіта занадта малая хуткасць альбо злучэнне з'яўляецца апошнім.

Тыпы РКСК[правіць | правіць зыходнік]

РКСК мае некалькі падвідаў, якія маюць паміж сабой шэраг адрозненняў. Пераключэнні могуць выконвацца як сілавым групавым кантролерам (ГРК), канструкцыя якога жорстка задае праграму камутацыі сілавога ланцуга, так і асобнымі кантактарамі, якія маюць паасобныя прывады.

На электрацягніках і гарадскім электратранспарце звычайна прымяняюцца ГРК, хоць бываюць і выключэнні — напрыклад, на трамваі Tatra T3 паслабленне ўзбуджэння ўключаецца індывідуальнымі кантактарамі. На электравозах сустракаюцца розныя схемы — з адным групавым кантролерам, з двума кантролерамі, кантролерам для перагруповак і кантактарамі для камутацыі рэастата і супраціўленняў, ці толькі з кантактарамі.

Таксама вылучаюць аўтаматычную або неаўтаматычную РКСК. У неаўтаматычнай сістэме кіравання моманты камутацыі кантактарамі сілавога ланцуга ЦЭР вызначаюцца кіроўцам электрарухомага складу, напрыклад, на электравозе ці тралейбусе МТБ-82. Аўтаматычная РКСК ў сваёй канструкцыі мае рэле паскарэння ці іншы падобны апарат, які самастойна кіруе працэсам камутацыі, кручэннем вала галоўнага кантролера, а кіроўца толькі вызначае, што патрабуецца ад транспартнага сродку — разгон, тармажэнне або рух з пастаяннай хуткасцю. Такім чынам, у выпадку аўтаматычнай РКСК ён непасрэдна ўздзейнічае на схему кіравання сервапрывадам і не мае прамога доступу да кіравання высакавольтным камутацыйным працэсам.

Большасць тыпаў сучасных электрацягнікоў і трамваяў выпускаецца менавіта з аўтаматычнай РКСК.

Перавагі і недахопы[правіць | правіць зыходнік]

Перавагамі РКСК перад іншымі відамі сістэм кіравання з'яўляецца параўнальная прастата канструкцыі і рамонту, а перад непасрэднай сістэмай кіравання (НСК) — яшчэ і вялікая электра- і пажарабяспека. Электрабяспека павышана з прычыны вынясення высакавольтнай часткі за межы населеных памяшканняў транспартных сродкаў, пажарабяспека — з прычыны незалежнасці камутацыйнай паслядоўнасці ад дзеянняў кіроўцы, якая выключае перагрэў і ўзгаранне пускатармазных рэастатаў і ЦЭР праз памылкі, дапушчаныя пры кіраванні сістэмай. Таксама да пераваг ставіцца высокая, у параўнанні з НСК, лёгкасць кіравання кантролерам кіроўцы.

Недахопамі РКСК з'яўляецца высокая матэрыялаёмістасць, у некаторых выпадках — складанасць электрамеханічных вузлоў і нерацыянальны выдатак электраэнергіі, значная частка якой сыходзіць на нагрэў пускатармазных рэастатаў без здзяйснення карыснай працы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]