Перайсці да зместу

Tatra T3

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Tatra T3
Tatra T3 у Празе
Вытворца Чэхія ЧКД
Адзінак пабудавана 14 113
Год праекта 1960
Гады выпуску 1962—1999
Характарыстыкі
Максімальная хуткасць 65 км/г
Маса 17 т
Месцаў для сядзення 32
Намінальная змяшчальнасць 115 (5 чал/м²)
Поўная змяшчальнасць 157 (8 чал/м²)
Напружанне бартавой сеткі 24 В
Колькасць дзвярэй 2/3
Ацяпленне кабіны электрычнае
Габарыты
Каляіна 1000
1435
1524 мм
Даўжыня 14 000 мм
Шырыня 2500 мм
Вышыня 3050 мм
База 6400 мм
База цялежкі 1900 мм
Дыяметр колаў 700 мм
Рухавікі
Тып рухавіка 4 × TE 022
Магутнасць 4 × 45 кВт
Максімальная сумарная магутнасць цягавых электрарухавікоў 180 кВт
Tatra T3 на Вікісховішчы
Унутры Tatra-Т3

Tatra T3 — трамвайныя вагоны, што вырабляліся прадпрыемствам ЧКД-Прага з 1960 па 1997 гады. Усяго было выраблена 14 113 вагонаў. У асноўным яны былі папулярныя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, уключаючы СССР. У абмежаванай колькасці трамваі гэтай мадэлі пастаўляліся ў некаторыя іншыя сацыялістычныя краіны.

Пры праектаванні меркавалася, што трамваі Tatra T3 павінны мець пасажыраўмяшчальнасць не меншую, чым у вагонаў Tatra T2, і пры гэтым быць не больш складанымі ў вытворчасці. Вагоны пастаўляліся ва ўсе гарады Чэхаславакіі. Больш за 1000 такіх трамваяў было пастаўлена ў Прагу. Tatra T3 да гэтага часу з’яўляецца распаўсюджаным тыпам трамвайных вагонаў у многіх чэшскіх гарадах. Многія вагоны гэтага тыпу былі мадэрнізаваны. Колькасць варыянтаў мадэрнізацыі вельмі вялікая.

Канструктыўныя асаблівасці

[правіць | правіць зыходнік]
Счэпка двух вагонаў у адзін састаў

Вагоны Tatra не маюць пнеўматычнага абсталявання, іх абсталяванне складаецца з механічнага і электрычнага. Да механічнага адносяць кузаў, хадавую частку, тармазныя прылады і дапаможнае механічнае абсталяванне. Электрычнае абсталяванне ўключае тармазныя прылады, сістэму ацяплення і вентыляцыі кузава. Кузаў вагона мае жорсткую цэльнаметалічную апорную канструкцыю і складаецца з рамы і штампаваных крышавых і бартавых шпангоўтаў з прываранымі да іх лістамі бакавой абшыўкі і даху. Пярэдняя і задняя лабавыя сценкі вагона выраблены з негаручага шклапластыку.

На заводзе выпускалі некалькі мадыфікацый для пэўных краін.

Tatra T3SU ва Ульянаўску

Гэтак жа, як і T2SU, да 1976 года вагоны T3SU пастаўляліся ў мадыфікацыі без сярэдніх дзвярэй — на іх месцы ўстанаўліваліся два дадатковыя рады сядзенняў. З пераходам на бескандуктарнае абслугоўванне пачалі пастаўляцца вагоны з сярэднімі дзвярыма. Кабіна кіравання была ізаляваная ад салона жорсткай перагародкай. Некаторыя вузлы вагонаў былі дапрацаваны для працы ў складаных кліматычных умовах, характэрных для Расіі. У СССР было пастаўлена агулам 11368 вагонаў T3SU. Гэта ўнікальны выпадак — пастаўка вагонаў гэтага тыпу ў Савецкі Саюз стала найбуйнейшай у свеце серыяй аднолькавых трамваяў, прададзеных у адну краіну. Аднак быў і негатыўны эфект: СССР як асноўны заказчык завода ЧКД занадта доўга патрабаваў аднаго і толькі аднаго тыпу вагона, што моцна замарудзіла распрацоўку новых серый, перш за ўсё T5.

Пачынаючы з 1963 года, вагоны Tatra T3 пастаўляліся ў Маскву, а пасля яшчэ ў 33 гарады СССР. Акрамя Масквы, больш за ўсё вагонаў атрымалі Кіеў, Харкаў, Валгаград, Куйбышаў, Свярдлоўск і Адэса.

Tatra T3SUCS ў Остраве
Унутры Tatra T3SUCS
Мадэрнізаваны Tatra Т3 ў Оламаўцы

Вытворчасць арыгінальнай мадэлі T3 спынілася ў 1976 годзе (за выключэннем двух вагонаў для Кошыц ў 1980 годзе). Аднак у сувязі з тым, што ў пачатку 1980-х патрэбна была замена значнай колькасці T1 і T2, якія вычарпалі свой эксплуатацыйны рэсурс, перспектыўная мадэль KT8D5 яшчэ не была гатова, а базавая мадэль T3 з састарэлай ТІСК TV1 мела больш высокую цану (і транспартнае ўпраўленне не жадала пераплачваць за састарэлую мадэль), было прынята рашэнне аб пастаўцы для Чэхаславакіі экспартнай мадэлі з класічным электрабсталяваннем — яшчэ больш састарэлым, затое танным. Такім чынам з’явіліся T3SUCS, экспартная мадыфікацыя пад еўрапейскую каляіну. Паколькі дапрацоўка KT8D5 зацягнулася значна даўжэй, чым разлічвалі, вытворчасць T3SUCS працягвалася аж да 1989 года. Канструктыўна T3SUCS практычна не адрозніваецца ад экспартнага выканання T3SU.

Tatra T3D у Хемніцы
Дыяграма T3D

Вагоны, прызначаныя для ГДР. З 1968 года пастаўляліся ў Карл-Маркс-Штат (Хемніц), з 1973 — у Шверын. Эксплуатаваліся ў цягніках па схеме матор + матор, матор + матор + прычэп і матор + прычэп. У якасці прычэпаў выкарыстоўваліся аналагічныя вагоны B3D без цягавага электраабсталявання. Максімальная хуткасць цягніка з прычапнымі вагонамі была 55 км/г супраць 65 км/г у цягніка з усімі маторнымі вагонамі.

50 вагонаў для горада Галац пастаўкі 1971—1974 гадоў. Электраабсталяванне пад напружанне 750 В.

Мадэрнізаваныя Tatra T3YU ў Осіеку

Вагоны, прызначаныя для Югаславіі. Пастаўляліся з 1967 па 1969 г. у Сараева і адрозніваліся размяшчэннем пантографа — ён знаходзіўся не над пярэдняй, а над задняй цялежкай. З 1968 года вагоны гэтай мадыфікацыі, адаптаваныя для каляіны 1000 мм, пачалі пастаўляцца ў Осіек (ужо з традыцыйным размяшчэннем пантографа). 4 вагоны апошняй пастаўкі (у 1982 годзе) мелі абсталяванне, аналагічнае T3D, і таму маглі эксплуатавацца з прычапнымі — разам з імі былі пастаўленыя чатыры прычапныя вагоны B3YU.