Уга Чавес
Уга Рафаэль Чавес Фрыяс Hugo Rafael Chávez Frías | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
2 лютага 1999 — 5 сакавіка 2013 | |||
Віцэ-прэзідэнт | Хуліян Ісаіяс Радрыгес Дыяс (2000), Адзіна Басцідас Кастылья (2000-02), Дзіясдада Кабелья Рандон (2002), Хасэ Вісентэ Ранхель (2002-07), Хорхэ Радрыгес Гомес (2007-08), Рамон Карысалес (2008-10), Эліяс Хауа Мілана (2010-2012), Нікалас Мадура (з 2012) | ||
Папярэднік | Рафаэль Кальдэра | ||
Пераемнік | Нікалас Мадура[1] | ||
Партыя | Адзіная сацыялістычная партыя Венесуэлы | ||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | ваенны афіцэр (з 1992 года), палітык | ||
Веравызнанне | каталік | ||
Нараджэнне | 28 ліпеня 1954 Сабанета, Барынас, Венесуэла | ||
Смерць | 5 сакавіка 2013 (58 гадоў) Каракас | ||
Пахаванне | |||
Бацька | Уга дэ Лос Рэес Чавес | ||
Маці | Алена Фрыяс | ||
Жонка | Нэнсі Кальменарэс (першая жонка), Марысабель Радрыгес дэ Чавес | ||
Дзеці | сыны: Уга Рафаэль і Рауль Альфонса Дочкі:Роса Вірхінія, Марыя Габрыэла і Роса Інэс | ||
Сайт | chavez.org.ve todochavez.gob.ve | ||
Ваенная служба | |||
Род войскаў | Venezuelan Army[d] | ||
Званне | падпалкоўнік[d] | ||
Бітвы | |||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
У́га-Рафаэ́ль Ча́вес-Фры́яс (ісп.: Hugo Rafael Chávez Frías) (28 ліпеня 1954, горад Сабанета, штат Барынас, Венесуэла — 5 сакавіка 2013, Каракас[2]) — венесуэльскі вайсковец і палітык, прэзідэнт Рэспублікі Венесуэла.
Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]
Уга Рафаэль Чавес Фрыяс нарадзіўся 28 ліпеня 1954 года ў горадзе Сабанета на захадзе краіны ў штаце Барынас. Яго бацька, Уга дэ лос Рэес Чавес. Маці, Алена Фрыяс дэ Чавес, крэолка. Родны брат — Археніс Чавес.
Продак Чавеса па матчынай лініі быў актыўным удзельнікам Грамадзянскай вайны 1859-1863 гадоў. Выступаў на баку лібералаў, змагаўся пад кіраўніцтвам народнага правадыра Эсекіеля Самора. Прадзед праславіўся тым, што ў 1914 годзе падняў антыдыктатарскае паўстанне. Яно было жорстка задушана. У яго нарадзіліся дзве дачкі, адна з іх Роза, бабуля Уга Чавеса.
Маці Чавеса спадзявалася, што сын стане святаром, а сам ён марыў аб кар'еры прафесійнага бейсбаліста. Захапленне бейсболам Чавес захаваў да канца жыцця. У дзяцінстве ён добра маляваў, і ў дванаццаць гадоў атрымаў сваю першую прэмію на рэгіянальнай выставе. У 1975 годзе ў званні малодшага лейтэнанта скончыў Ваенную акадэмію Венесуэлы.
Служыў у паветрана-дэсантных частках, чырвоны бярэт дэсантніка стаў неад'емнай часткай яго іміджу. У 1982 годзе (па іншых дадзеных - падчас вучобы ў акадэміі) Чавес заснаваў з калегамі падпольную арганізацыю CАMACATЭ (абрэвіятура, складзеная з першых і другіх літар у назвах сярэдніх і малодшых афіцэрскіх чыноў). Пазней CАMACATЭ была ператворана ў Рэвалюцыйны баліварыянскі рух (ісп.: Movimiento Bolivariano Revolucionario), названы ў гонар героя лацінаамерыканскай вайны за незалежнасць Сімона Балівара.
Уга Чавес узначаліў паўстанне вайскоўцаў у Маракаі 4.2.1992. Капітуляваў з умовай, што яму дазволяць выступіць па тэлевізіі. Узяў на сябе адказнасьць за паўстанне. Праседзеў два гады ў вязніцы, пакуль ня быў памілаваны прэзідэнтам Рафаэлем Кальдэрам.
На чале краіны[правіць | правіць зыходнік]
Уга Чавес кіраваў Венесуэлай ад 1999 года, у 2002 быў зрынуты, але вярнуўся да ўлады. 3 снежня 2006 на прэзідэнцкіх выбарах пераабраны на трэці тэрмін. У студзені 2011 У. Чавэс абвясціў, што ў яго рак. Перанёс чатыры аперацыі, а таксама курсы хімія- і радыётэрапіі. У кастрычніку 2012 У. Чавэс выйграў чацвёртыя прэзідэнцкія выбары. Наступныя месяцы яго стан здароўя значна пагоршыўся.
Адносіны з Беларуссю[правіць | правіць зыходнік]
Уга Чавес лічыў Аляксандра Лукашэнку сваім саюзнікам і неаднаразова наведваў Беларусь, у Венесуэле з афіцыйнымі візітамі быў і беларускі прэзідэнт. Беларусі дазволена здабыча нафты (вядзецца ў радовішчы Гуара-Эстэ), газу (у праекце), ствараюцца аграгарадкі і сельгаскааператывы па беларускім узоры. Урад Чавеса выдаваў крэдыты Беларусі. З 2010 года на тэрыторыі Венесуэлы дзейнічаюць два заводы (у тым ліку па зборцы МАЗаў). Венесуэла закупляла буйныя партыі беларускай тэхнікі. Аб чарговай падобнай закупцы - 1 тыс. адзінак - Чавес абвясціў 8 мая 2010 г. падчас выступу ў муніцыпальным тэатры Каракаса. З'явіліся напрацоўкі ў асобных навукова-тэхнічных абласцях. У кастрычніку 2010 г. прэзідэнт Венесуэлы зноў наведаў Беларусь. Падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве ў прамысловасці, будаўніцтве, горнай справе і сельскай гаспадарцы. Стасункі краін у час прэзідэнцтва У. Чавеса былі стабільна дружалюбныя.
У сувязі са смерцю Уга Чавеса Аляксандр Лукашэнка заявіў: «У асобе Уга Чавеса мы страцілі блізкага чалавека і лепшага сябра, які горача любіў Беларусь і заўсёды працягваў нам руку дапамогі ў цяжкую хвіліну»[3].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уга Чавес
- Уга Чавес ў сацыяльнай сетцы «Twitter»
- Габрыэль Гарсія Маркес. Два твары Уга Чавэса — nashaniva.by
- Нарадзіліся 28 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Сабанеце
- Памерлі 5 сакавіка
- Памерлі ў 2013 годзе
- Кавалеры ордэна Вызваліцеля 1 класа
- Кавалеры Нацыянальнага ордэна Хасэ Марці
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў (Беларусь)
- Карыстальнікі Twitter
- Прэзідэнты Венесуэлы
- Рэвалюцыянеры Венесуэлы
- Хрысціянскія сацыялісты
- Палітыкі XXI стагоддзя
- Кавалеры ордэна Уацамонга
- Кавалеры ордэна «Зорка Карабоба»
- Уга Чавес