Рэгенсбургскі сабор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рэгенсбургскі сабор
Галоўны фасад

Рэгенсбургскі сабор (ням. Regensburger Dom, Kathedrale St. Peter) — гатычны сабор у Рэгенсбургу (Германія), галоўная царква Рэгенсбургскай епархіі. Сабор вельмі цікавы прыклад нямецкага кірунку ў готыцы і галоўны помнік гатычнай архітэктуры ў Баварыі. Будаўніцтва пачата ў 1275 і скончана ў 1634 годзе, за выключэннем веж, якія былі скончаны ў 1869 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая згадка пра Рэгенсбургскі сабор -- каля 700 года; мясцовае біскупства быў афіцыйна заснавана святым Баніфацыем у 739 годзе. У канцы VIII - пачатку ІХ ст. арыгінальны будынак быў перабудаваны ў каралінгскім стылі. На пачатку ХІ ст. сабор быў пашыраны на захад у раманскім стылі, у тым ліку былі ўзведзены атрый і дзве вежы.

Пасля пажараў у ХІІ ст., новы сабор быў запланаваны ў стылі высокай готыкі, ён быў пабудаваны на месцы раманскага папярэдніка з уключэннем некаторых ранейшых структур. Архітэктар, які адказваў за будаўніцтва новага сабора, прайшоў навучанне ў Францыі, гэтым тлумачыцца ўключэнне французскіх гатычных архітэктурных тэм. Да іх можна аднесці цэнтральны неф, які падзяляецца на тры секцыі, контрфорсы, скляпенні, і дзве вежы над фасадам. Да 1320 года тры хоры сабора былі гатовыя да выкарыстання, паміж 1385 і 1415 гадамі быў завершаны галоўны заходні партал. Большая частка будынку скончана каля 1520 года, тады сабор быў афіцыйна адкрыты.

Сабор перарабілі ў барочным стылі ў 1613-1649 гадах, была заменена мэбля і дададзены купал. У сярэдзіне ХІХ ст. быў яшчэ адзін напружаны перыяд будаўнічых работ. Па-першае, баварскі кароль Людвіг I загадаў правесці агульнае аднаўленне сабору і ануляванне барочных дапаўненняў у 1828-1841 гадах, што ўключала замену барочнага купала гатычным рабрыстым скляпеннем.

Паміж 1859 i 1869 гадамі вежы, а таксама іх шпілі, былі дабудаваны, і праз тры гады сабор цалкам завершаны.

У ХХ ст. былі праведзены некаторыя археалагічныя раскопкі ў нефе, падчас якіх была дададзена пахавальная крыпта для біскупаў (1984-1985).

Архітэктура і інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Заходні партал (1410) багата аздоблены аркамі, навесамі і скульптурамі біблейскіх сцэн, святых, каралёў і фантастычных істот. На дзвярах знаходзяцца інтрыгуючыя скульптуры Д’ябла (злева) і «Бабулі Д’ябла» (справа). Над тымпанам выяўлена Уваскрэсенне Хрыстова, дзе анёл трымае Хрыста за руку.

Ёсць таксама выветраныя з цягам часу скульптуры на контрфорсах паўднёвага боку, у тым ліку тыповы вобраз Judensau («Іудзейская свінаматка»), звернуты да былога яўрэйскага квартала. Скульптура даволі пашкоджаная, але паказвае габрэя, які смокча вялікую свінаматку. Гэта выява — зняважлівая і абразлівая, бо свіння нячыстая ў іўдаізме — была шырока распаўсюджаная ў нямецкамоўных краінах.

Judensau Рэгенсбургскага сабора

Тры заходнія парталы вядуць да трох нефаў, якія дасягаюць вышэйшай кропкі ў алтарах Святой Урсулы (левы неф), хораў і Вярхоўнага Алтара (цэнтральны неф), і капліцы Зайлера (правы неф). Ёсць некалькі алтароў ў бакавых праходах (асабліва на паўночным баку), размешчаных у невялікіх нішах, а не прыдзелах.

Сярод некалькіх вядомых аб’ектаў у інтэр’еры — скульптура «Усмешлівы анёл» на паўднёва-заходнім слупе, якая з’яўляецца часткай групы Дабравешчання. Дзева Марыя размешчана праз неф на паўночна-заходнім слупе, правая рука Марыі злёгку прыпаднята адносіна анёла Гаўрыіла ў прывітанні, у левай руцэ яна трымае кнігу. Скульптура створана каля 1280 года мастаком, вядомым як Майстар святога Эрмінольда. Анёл выглядае вельмі вясёлым і даволі папулярны сярод наведвальнікаў. На ўсходніх слупах нефа — каменныя статуі святых Пятра і Паўла XIV ст.

У саборы знаходзіцца каля 100 выяваў святога Пятра, якому сабор прысвечаны. Сярод вядомых іх узораў — элегантная каменная статуя ў паўднёвым нефе і акно святога Пятра над паўднёвым парталам (каля 1320 года). Як практычна на ўсіх сярэднявечных выявах святога Пятра, ён апазнавальны па тым, што трымае вялікі ключ. На паўднёвай сцяне трансепта — распяцце XVI ст., якое змяшчае рэальныя чалавечыя валасы, паводле легенды яны вырастуць да каленяў Хрыста, калі Судны дзень будзе непазбежны.

Капліца Зайлера займае паўднёвую частку побач з алтаром і адведзена для асабістых малітваў. Яна названая ў гонар магілы рэгенсбургскага біскупа Іагана Міхаэля фон Зайлера (1751—1832), і была пабудавана каралём Людвігам I у 1837 годзе ў гонар свайго былога настаўніка.

У саборы захавалася ўразлівая колькасць сярэднявечных вітражоў. Большая частка датуецца паміж 1320 і 1370 гадамі, але ёсць нават некаторыя паходжаннем з 1220-1230-х гадоў.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Achim Hubel, Manfred Schuller. Der Dom zu Regensburg. Pustet, Regensburg 2005, ISBN 3-7917-1449-X
  • Fridrich Fuchs. Die Regensburger Domtuerme. 1859-1869. Schnell & Steiner, Regensburg, 2006. ISBN 978-3-7954-1883-0
  • Herbert E. Brekle: Der Regensburger Domkreuzgang, Schnell & Steiner, Regensburg 2010, ISBN 978-3-7954-2295-0
  • Georg Dehio, bearbeitet von Jolanda Drexler, Achim Hubel u.a.: Handbuch der deutschen Kunstdenkmäler. Bayern Band 5: Regensburg und die Oberpfalz. Deutscher Kunstverlag, München 1991, ISBN 3-422-03011-5
  • Achim Hubel: Die Glasmalereien des Regensburger Domes. Schnell und Steiner, München u. Zürich: 1981, ISBN 3-7954-0428-2
  • Achim Hubel, Peter Kurmann: Der Regensburger Dom. Architektur - Plastik - Ausstattung - Glasfenster. Große Kunstführer Bd. 165. Schnell & Steiner, München u. Zürich 1989, ISBN 3-7954-0689-7
  • Achim Hubel, Manfred Schuller: Der Regensburger Dom. Schnell & Steiner, Regensburg 2008, ISBN 978-3-7954-1977-6
  • Peter Morsbach (Hrsg.): Der Dom zu Regensburg: Ausgrabung, Restaurierung, Forschung. Ausstellungskatalog. 2., verb. Auflage. Schnell u. Steiner, München u. Zürich 1989, ISBN 3-7954-0649-8
  • Joseph Rudolf Schuegraf: Geschichte des Domes von Regensburg und der dazu gehörigen Gebäude. Hrsg. Historischer Verein für Oberpfalz und Regensburg. Manz, Regensburg 1848
  • Elgin Vaassen: Die Glasgemälde des 19. Jahrhunderts im Dom zu Regensburg: Stiftungen König Ludwigs I. von Bayern 1827 - 1857. Schnell & Steiner, Regensburg 2007, ISBN 978-3-7954-1956-1
  • Domkapitel Regensburg (Hrsg.): Te Deum Laudamus Die Regensburger Domorgel, Schnell und Steiner, Regensburg 2009, ISBN 978-3-7954-2328-5
  • Peter Morsbach: Die Erbauer des Domes. Die Geschichte der Regensburger Dommeisterfamilie Roriczer-Engel, Schnell & Steiner, Regensburg 2008, ISBN 978-3795420369

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]